24 сакавіка ў Вязынцы праходзіла гуканне вясны

Традыцыйнае святкаванне адбылося з ініцыятывы і намаганнямі сяброў РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" пры падтрымцы музея Янкі Купалы.

Гуканне ладзілася тут ужо ў другі раз і, падобна, становіцца штогадовым. Сёлета паназіраць і паўдзельнічаць у народным свяце сабралася каля пяціста аматараў беларускай культуры. З поўдня і да вечара на пагорках музейнага комплексу гучалі вясновыя песьні, моладзь вадзіла карагоды, чуліся традыцыйныя шматгалосыя спевы. На падворку пад гукі дуды, скрыпкі й акардэона пары танчылі полькі, вальсы, падэспань.

Шмат хто з наведнікаў браў з сабой музычныя інструменты - з розных бакоў чуліся меладычныя гукі. Тут жа на вогнішчы гатаваліся стравы з традыцыйнай беларускай кухні. Майстры-рамесьнікі прадавалі свае вырабы.

Варта заўважыць, што ў абсалютнай большасьці наведнікамі й удзельнікамі традыцыйнага беларускага свята былі маладыя хлопцы й дзяўчаты, а таксама выказаць пажаданьне, што падзея ў Вязынцы стане штогадовай.

Сяржук Каларацкі

Шмат хто з наведнікаў браў з сабой музычныя інструменты

Купалаўскія краявіды

Кірмаш рамёстваў

Цяцерка

Каментаваць