28 снежня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага мастака і пісьменніка Алеся Тарановіча “Берлінская мазаіка”

28 снежня ў Мінску ў кнігарні “ЛогвінаЎ (праспект Незалежнасці, 37а) ў 18.30 у межах кампаніі "Будзьма беларусамі" адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага мастака і пісьменніка Алеся Тарановіча “Берлінская мазаіка, паведамілі карэспандэнту “Новага часу у Саюзе беларускіх пісьменнікаў.



28 снежня ў Мінску ў кнігарні “ЛогвінаЎ (праспект Незалежнасці, 37а) ў 18.30 у межах кампаніі "Будзьма беларусамі" адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага мастака і пісьменніка Алеся Тарановіча “Берлінская мазаіка, паведамілі карэспандэнту “Новага часу у Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

З 1998 года Алесь Тарановіч жыве і працуе ў ФРГ. Жыццю на чужыне, сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам прысвечаныя эсэ з яго кнігі, якая сёлета выйшла ў серыі “Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў.
 
На прэзентацыі “Берлінскай мазаікі, акрамя самога аўтара, выступяць вядомыя беларускія літаратары, у тым ліку Алесь Разанаў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч і Анатоль Івашчанка.
 
У анатацыі да выдання зазначаецца: проза і эсэістыка Алеся Тарановіча зачаравала чытачоў часопіса “Дзеяслоў сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара.
 
Алесь Тарановіч (Алесь Эроціч) нарадзіўся ў Мінску ў 1955 годзе. Мастак, мастацтвазнаўца, журналіст, празаік, эсэіст, паэт, сцэнарыст. У 1984 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і па ўласным жаданні паехаў працаваць на Вілейшчыну ў вёску Хамутнае – паміж Крывічамі і Будславам – падымаць беларускую культуру. Падчас “перабудовы вярнуўся ў Мінск і пачаў працаваць старэйшым экспертам Беларускага фонду культуры – рабіў выставы беларускага незалежнага мастацтва. Паралельна працаваў як мастак андэграўнду. Са створанага ў тыя часы найважнейшымі лічыць тры рэчы: мастацкую суполку “Галіна, галерэю “Шостая лінія і тэатр “Сталёвы аргазм. Тады ж таксама шмат працаваў як журналіст і мастацтвазнаўца, друкаваўся ў беларускіх газетах і часопісах.У 1998 годзе пераехаў жыць у Берлін. У тым жа годзе прыйшоў да Бога, што прывяло да перагляду духоўных каштоўнасцяў. Бярэ актыўны ўдзел у беларускім жыцці ў Еўропе і Амерыцы. У 2001 годзе арганізаваў у Берліне выставу беларускіх мастакоў з розных краінаў Еўропы, якая вылілася ў доўгатэрміновы праект. Сябра трох берлінскіх літаратурных клубаў. Сябра Беларускага саюза журналістаў  з 1998 года. Жанаты, мае сына.
 

Каментаваць