Еўрапейскі музычны фэст пад патранажам графа Чапскага (фотарэпартаж)

«Аліварыя» 13 жніўня зладзіла ў Лошыцкім парку фестываль еўрапейскага адпачынку «A-Fest» — на адкрытым паветры, з музыкай, ежай і забаўкамі розных эпох. Людзей на фэст прыйшло вельмі шмат. Вядоўца са сцэны назваў лічбу ў 50 тысяч чалавек. Пазней з'явіліся лічбы 80 тысяч. Мерапрыемства адбылося гучным.


Калі параўноўваць з іншымі фэстамі, якія праходзілі апошнім часам у Беларусі, найперш звяртае ўвагу вельмі добрая арганізацыя мерапрыемства. 





Лошыцкі парк, як месца правядзення фестывалю быў абраны не выпадкова. Існуе легенда, што граф Ян Караль Чапскі меў раман з гаспадыняй лошыцкай сядзібы, жонкай Яўстафія Любанскага Ядвігай Кяневіч. Той самай, якая пасля самагубства стала знакамітай Белай Паннай — самым папулярным менскім прывідам, якога можна сустрэць раз на год у красавіку і на якога палююць маладыя хлопцы і дзяўчаты, бо прывід, па словах відавочцаў, можа дапамагчы ў справах кахання.




«У 19 стагоддзі граф Чапскі быў мэрам Менска і ператвараў яго ў прасунуты еўрапейскі горад. У 21 стагоддзі «Аліварыя» працягвае яго ініцыятыву, — распавядае дырэктар па маркетынгу і развіцці бізнэсу кампаніі «Аліварыя» Ганна Губкіна. — Фестывалі і святы на траве ў парку пад адкрытым небам — гэта сімвал Еўропы, частка жыцця гарадоў накшталт Лондана або Берліна і тая культура, якая толькі прыходзіць у Менск. «Аліварыя» адна з першых уводзіць гэты новы фармат гарадскога мерапрыемства, вырашыўшы арганізаваць маштабны фэст у парку на траве».




 
Музычная частка

Тыя, хто вырашаў не стаяць у чэргах па ежу, сабраліся перад галоўнай сцэнай, каб паслухаць жывую музыку.

У арсенале групы DiscoWox велізарная колькасць песень, якія многія прыхільнікі рок-музыкі ведаюць на памяць. DiscoWox – гэта прафесіяналы музычнага настрою.


Музыка Navi падкупляе сваёй адкрытасцю і рамантыкай. Іх песні зачароўваюць чысцінёй, аптымізмам і дакладна запомняцца вам.



«Ё-Гурт» і Ганна Шалюціна – маладыя, а значыць адкрытыя для ўсяго новага менчукі. Іх музыка – ідэальны кактэйль з розных напрамкаў, стыляў і жанраў. Пастаянна знаходзяцца ў пошуку нестандартных музычных рашэнняў.



«J:mors» – адны з лідараў беларускай рок-музыкі, чые выступы збіраюць натоўпы фанатаў. Насычаная энергія лета сканцэнтраваная ў кожнай песні. «J:Морс» – гэта рамантычная атмасфера і аўра кахання.



Brainstorm – папулярны рок-гурт з Латвіі і сталыя ўдзельнікі розных музычных фестываляў. На A-fest таленавітыя артысты парадавалі сваіх слухачоў не толькі рамантычнымі хітамі, але і самымі свежымі тэкстамі і новым гучаннем.






Наведвальнікаў чакалі адмысловыя забаўкі:

Напрыклад, А-КВЭСТ — магчымасць адчаканіць сапраўдную святочную манету, выканаўшы ўсе заданні квэсту


А яшчэ барбер-шоў





Каментаваць