Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца

7 лютага на на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешака Шарэпкі, дырэктара Польскага інстытуту ў Мінску, Радцы Пасланніка Пётр Казакевіч, старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча і старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэя Хадановіча.

Цэнтральнай падзеяй прэс-канферэнцыі стала абвяшчэнне шорт-ліста прэміі, у які трапілі кнігі 6 празаікаў, а менавіта:

Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы (Мінск: Логвінаў)

7 лютага на на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешака Шарэпкі, дырэктара Польскага інстытуту ў Мінску, Радцы Пасланніка Пётр Казакевіч, старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча і старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэя Хадановіча.

Цэнтральнай падзеяй прэс-канферэнцыі стала абвяшчэнне шорт-ліста прэміі, у які трапілі кнігі 6 празаікаў, а менавіта:

Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы (Мінск: Логвінаў)
Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча (Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе)
Павал Касцюкевіч “Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту (Мінск: Логвінаў)
Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы)
Аляксандар Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску (Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе)
Андрэй Федарэнка “Мяжа (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак)

Усе навіны Літаратурнай прэміі Гедройца — у спецыяльным блогу:
http://bellitaward.blogspot.com/

Найбліжэйшыя мерапрыемтсвы вакол 12 намінантаў прэміі Гелдройца адбудуцца ў Межах Мінскага кніжнага кірмаша (“Белэкспа, вул. Янкі Купалы, 27) на стэндзе выдавецвта “Логвінаў:
9 лютага а 18:00 — аўтограф-сесія рамана Ўладзіслава Ахроменкі “Тэорыя змовы
11 лютага а 15:00 — аўтограф-сесія кнігі Паўла Касцюкевіча “Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Для даведкі:
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.

Заснавальнікі прэміі — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і польска-беларускае прадпрыемтсва ЗАТ “Сомбелбанк.

Галоўны пераможца атрымае грашовы прыз ад аднаго з суарганізатараў прэміі — 105 мільёнаў беларускіх рублёў. Таксама сярод узнагародаў — кантракты на выданне кніг у Польшчы, запрашэнні на стыпендыі ў творчыя дамы Еўропы.

Мяркуецца, што Літаратурная прэмія Гедройца стане штогадовай.
Мэты прэміі:
— ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc,1906 — 2000) — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара грамадска-палітычнага часопісу «Kultura»;

— паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;

— папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;

— падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.

Ганараванне лаўрэата-2011 адбудзецца 3 сакавіка 2012 года ў Міжнародны дзень пісьменніка ў Мінску. Час і месца імпрэзы высвятляюцца.

Журы прэміі:

Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік,
Валянцін Акудовіч — філосаф
Людзміла Рублеўская — паэт, пазаік, літаратурны крытык
Маргарыта Аляшкевіч — літаратурны крытык
Адам Паморскі, перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу
Пётр Казакевіч — дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску, Радца Пасланнік.
Лешак Шарэпка — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы)

Паводле прэс-службы Беларускага ПЭН-Цэнтру

Каментаваць