Абвешчаны хэдлайнеры дзясятага FSP

28-29 ліпеня ў мінскім Дрымлэндзе пройдзе арт-пікнік FSP X. Гэта дзясяты, юбілейны фестываль, які, як абяцаюць арганізатары, будзе адметны поўнай свабодай творчых ідэй.

На галоўнай сцэне выступіць украінская спявачка Луна. Яе сумесь з клубнага гуку і поп-року 90-х адзначылі Rolling Stone і Esquire, а шлях ад дэма-запісаў на Soundlcoud да солдауту першага тура асвятлялі ў VOGUE USA і I-D, назваўшы Луну «асобай украінскай музычнай Рэвалюцыі».

Pompeya — расійскі індзі-гурт. Хлопцы лічаць, што прадзюсары не патрэбныя, а для вокладкі альбома фатаграфуюць у метро міліцыянта. Яны ў захапленні ад музыкі 70-х і 80-х і прасоўваюць яе самі, а голас Данііла Брода (вакал і гітара) — ідэальна стылістычна кампліментарый гэтай эпосе. А яшчэ Pompeya вязе нам зусім свежы альбом "Dreamers": музыка летуценнікаў на фестывалі для летуценнікаў.


«Пасош» — трыо, якое заняло нішу паміж поп-панкам і эма 1990-х, чые песні ў асноўным прысвечаны маладосці і яе пабочным эфектам. Група заснавана Петарам Марцічам, яго добра ведаюць аматары творчасці рэп-гурта «Прыгай киска», але трэба прызнаць, што новы праект перасягнуў папярэдніка: СМІ ўпэўнена называюць "Пасош" лепшай поп-нойз групай Расіі. У мінулым годзе хлопцы былі хэдлайнерамі фестывалю "Боль". Увогуле, атмасфернасці ім не займаць.

 
Warhaus — праект Маартэна Дэвольдэрэ (Balthazar), які спалучае гучанне кранальнай рамантыкі і брутальнага андэграўнду: лёгкі сум, пераходзячы ў яркую эйфарыю — тыя пачуцці, якія варта выпрабаваць пад адкрытым небам. Аднайменны альбом Warhaus стаў лепшым на думку бельгійскіх медыя і мае ўсе шанцы стаць класікай еўрапейскай поп-музыкі. І гэта цалкам адказвае ідэалам FSP: усё, што адбываецца на фестывалі пасля становіцца класікай.

 

Што яшчэ?

Пляцоўкі Kidsters, Edutainment, Blogeria, Extreme Village, дызайн-маркет і маштабны фудкорт — усё гэта зноў будзе на FSP, and even more: некалькі пляцовак з альтэрнатыўнай электроннай музыкай, споты, якіх усе даўно чакалі, але саромеліся спытаць, фотазоны, у якіх захочацца прапісацца на ўсё лета і ўнікальны для Беларусі гук ад кампаніі JBL, якая ў гэтым годзе ўдасканаліць тэхнічны складнік Main Stage.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць