Абвешчаны намінанты ADAMI-2015

У Кіеве міжнароднае журы назвала намінантаў ADAMI Медыа Прыз у 2015 годзе. АDAMI Медыа Прыз — праект, створаны, каб прыцягнуць увагу аўдыё-візуальных журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў краінах Усходняга партнёрства да пытанняў міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці.

 



Журы ADAMI


У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі медыа, якія прафесійна займаюцца тэматыкай культурнай разнастайнасці. Сярод іх "Georgian Public Broadcaster" (GBP), "Rustavi2", грамадская арганізацыя “Інтэрньюз” (Украіна), "5 канал" (Украіна), малдаўская тэлекампанія, канал “Культура плюс” (Азербайджан), Еўрапейскі вяшчальны саюз і Deutsche Welle. У гэтым годзе Міжнароднае журы атрымала і разгледзела амаль 100 фільмаў і анлайн-прадуктаў (відэа і веб-старонак), якія спрыяюць мірнаму суіснаванню людзей розных нацыянальнасцяў, культурных, этнічных і рэлігійных традыцый. Заяўкі паступілі ад удзельнікаў з шасці краінаў "Усходняга партнёрства" (Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Беларусі, Малдовы і Украіны).

Такім чынам, фіналістамі ADAMI 2015 сталі:

ADAMI Медыа Прыз за інфармацыю:

“Шлях Ніко” — рэжысёр Георгій Цхведзіяні (GPB, Грузія)

“Дом у Марыенфельдзе” — аўтар і рэжысёр Эўгеніу Паповіцы, Луцыя Таўт, Ірына Красіўн (“Малдавія 1”)

“Кроўны вораг” — рэжысёр Леанід Канфер ("Эспрэса ТВ", Украіна).

Юны ADAMI Медыа Прыз:

“Наглядчык” — рэжысёр Раду Запарожан (Малдова)

"Як перасекчы мяжу" (ад Жыліз да Жыліз) — рэжысёр Марыне Качаран і Сона Качаран (Арменія).

ADAMI Медыа Прыз за веб-старонку:

jnews.ge — веб-прадзюсер Рыма Гарыбіян (Грузія)

chai khana.org — Грузія

Theautlook.com.ua — веб-прадзюсар Дарыя Карыякіна.

ADAMI Інтэрнэт-прыз за анлайн-відэа:

“Этнічныя меншасці ў Грузіі” — аўтар Тамар Сванідзэ (Грузія)

“30 сямей вёскі Грыз” — аўтар Актай Намазаў (Азербайджан).

ADAMI Медыа Прыз будзе ўручаны 10 снежня ў Тбілісі падчас святочнага гала-вечара. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел прэзідэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі.

Больш падрабязна пра праект ADAMI і пра сёлетніх фіналістаў глядзіце тут:

 

Паводле adamimediaprize.eu

Каментаваць