«Адрасы БНР. 1918–2018» – каляндар ад «Бацькаўшчыны» да юбілею БНР!

Прыемныя навіны для нашых сталых чытачоў! Мы ўжо анансавалі выхад новага календара ад «Будзьмы!» з папулярнай серыі «Не маўчы па-беларуску!» на 2018 год. Ну дык ведайце, што ён ужо здадзены ў друкарню. Але гэта яшчэ не ўсё!

На наступны год вас чакае яшчэ адзін каляндар – «Адрасы БНР. 1918–2018», падрыхтаваны адмыслова да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.  Новы каляндар густоўна аформлены і інфармацыйны – ён змяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.

Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Гародні, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Але не думайце, што ў календары толькі Мінск! Тут ёсць Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк!

Кожны з «адрасоў БНР» прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Сачыце за навінамі і абвесткамі! І не забывайцеся, што да стагоддзя БНР засталося ўсяго нічога!

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ny
  • 2017-10-26 16:01:18
вельмi прыгожа!

Каментаваць