«Адыс Абеба» развіталіся з мінскай публікай (фотарэпартаж)

Выбітная беларуская рэгі-каманда спыняе сваё існаванне і адпраўляецца ў апошні музычны тур. Пасля турнэ саліст гурта, Дзмітрый Іваноў, з’язджае ў В’етнам.



Развітальны вечар з мінскімі аматарамі калектыву адбыўся 29 лістапада ў бары «Beer&Wine».

Канцэрт прайшоў пры поўным аншлагу: усе квіткі былі раскупленыя за некалькі дзён. 

Калектыў існаваў 13 гадоў (з некаторымі перапынкамі) і за гэты час выпусціў 4 альбомы.

Каманда выйшла на сцэну са спазненнем амаль у гадзіну.

Музыкі распачалі з Вавілонскага цыклу песень, дзе кожная кампазіцыя гучыць звычайна болей за 4 хвіліны

Пасля кожнай песні Дзіма Іваноў казаў толькі адно слова: "Дзякуй". Прычым менавіта па-беларуску.

Саліст гурта ўжо з'язджаў у В'етнам на доўгі час. І вярнуўся. Таму ёсць верагоднасць, што мы праз пэўны час зноў пачуем «Адыс Абебу».

Каментаваць