Агульнанацыянальная дыктоўка

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у 5-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы, першы этап якой прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і адбудзецца 21 лютага.  Прапануем наступны тэкст для чытання на дыктоўцы.

РОДНАЯ МОВА

Максім Танк

З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Няма на зямлі таго шчасця і гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такіх нетраў, глыбокага мора
І гор, праз якія б ты не правяла
Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння
Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй —
Над тым, што было і што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваім
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калі ж ападзе і развеецца дым
І нівы васкросшыя закаласяцца, —
Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,
Ізноў зазвініш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасі іх сарэбраны гром
І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.

1943 г.

Каментаваць