Алег Скрыпка ў «Камяніцы»

3 верасня пад Мінскам адбудзецца фолк-фэст «Камяніца». Мерапрыемства ўзначаляць беларускія гурты «Троіца», «Osimira», а таксама лідар украінскага рок-гурта «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка.

Фэст адбываецца ўжо трэці год запар у Музеі народнай архітэктуры і побыту на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мэта мерапрыемства — прапаганда беларускай культуры і дапамога музею. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай установы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.

Для кожнага з хэдлайнераў фестывалю выступ на сёлетняй «Камяніцы» будзе знакавым. Этна-трыа «Троіца» ўпершыню прадставіць у Беларусі на вялікай сцэне свой ухвалены крытыкамі новы альбом «Зімачка». Магілёўскі гурт «Osimira», які добра ведаюць у Расіі, Украіне і Польшчы, выступіць у Мінску ўпершыню ад 2007 года. А для лідара «Воплі Відаплясава» Алега Скрыпкі гэта першы ў Беларусі выступ з фолк-праграмай.

«Алег Скрыпка — не толькі знакаміты рок-музыка, але і вядомы прапагандыст украінскай культуры, у тым ліку народнай. Напрыклад, ён з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком вядомага ўкраінскага фолк-фэсту «Краіна мрій» і розных яго адгалінаванняў, — распавядае каардынатар «Камяніцы» Сяргей Чыгрынец. — Яму цікава паказаць беларускай публіцы сваю фолкавую праграму, паглядзець, як гэта адбываецца ў нас, знайсці нейкія новыя гурты для свайго фэсту. Нам вельмі прыемна, што гэта не проста нейкія грашовыя стасункі».

Уваход будзе адбывацца па квітках музею, якія каштуюць 10 тысяч рублёў для дарослых і 5 тысяч рублёў для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю. Папярэдні продаж квіткоў — вул. Кальварыйская, 17 – 614, тэл.: (017) 209 41 63. Даведка: (029) 670 13 30.
 
Каментаваць