Аляксею Марачкіну – 75. Юбілейна-марачны хваласпеў

“Новы час” віншуе выбітнага беларускага мастака, педагога  і грамадскага дзеяча з днём нараджэння. І зычыць спадару Аляксею моцнага здароўя і новых творчых высотаў!



Юбілейна-марачны хваласпеў

Уладзімір Сіўчыкаў        

                                    Аляксею Марачкіну — на 75-годдзе

“Пагоніч”, мэтар андэграўнду,

Ішоў пад зоркай Ермаловіча

Да Караткевічавай праўды.

Расшукваў спадчыну Драздовіча.

Мастацтвазнаўцы, што ў цывільным,

Сачылі скрозь за падарожнікам:

Ніколі не бываў сэрвільным.

Апеквалася Маці Божая...

Жадайма сёння юбіляру

Здароўя казачнага волата,

За творы — важкіх ганарараў,

І лепей — унцыямі золата!

Хай яркі доўжыцца перфоманс,

Хай поруч — сябрукі і блізкія,

Хай будзе званаю персонай,

Хай зіцацяць удачы бліскаўкі!

Не высахне “Калодзеж ў жыце”,

Хай доўжыць “Аўтаманаграфію” —

З пісьменствам гожым доўга жыцьме

І з жывапісам, графікай!

Хай множыцца Алеся слава —

Мастацкая і педагогава —

Як Радзівіла Багуслава,

Вінцэнта Вілема Ван Гогава!

Хай будзе пэндзаль найтрывалым

(За гэта ўздымем флеты й чарачкі!),

Упэўненым і дасканалым!

Віват!

Жыве наш ЕўраМарачкін!

Чытайце таксама: 

Марат Гаравы. Алесь Мара: «Я заўсёды — як напятая струна…»

Каментаваць