Алесь Разанаў запрашае чытаць вершы і шукаць сэнсы

Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрытую лекцыю з серыі “Галоўнае пытанне”. 11 лістапада а 18.30 адбудзецца лекцыя Алеся Разанава "Невядомая велічыня: чытаем верш".
 



Калі мы будзем далей углядацца і ўслухоўвацца

ў істоту твора, мы раптам, магчыма,

адчуем далейшае, ці спачатковейшае, што

папярэднічае яму, і ў інтуітыўным пробліску

зразумеем, што тое, што ёсць цяпер,

ужо было да, што водгук папярэднічае гуку,

што знойдзенае прадумоўлівае шуканае,

што твор, у які мастак укладаецца з усёй сваёю

душою, ужо існаваў загадзя, што ён заўсёды існуе.

I чым ён больш дасканалы, тым больш ён існы.

Алесь Разанаў “Слова пра спадчыну”

 

11 лістапада ў серыі лекцый “Галоўнае пытанне” паэт і мысляр, “вялікі алхімік сэнсу” Алесь Разанаў запрашае да чытання верша і пошуку сэнсаў — прамоўленых у ім відавочна і тых схаваных, яшчэ непамысных, якія чакаюць сваго кантэксту, гатовыя адгукнуцца на імпульсы новых асацыяцыяў. Такая свайго роду археалагічная праца з тэкстам патрабуе ад чытача адмысловага зроку і слыху, здольных утрымліваць гэтую напластаванасць вобразаў і сэнсаў. У пэўны момант можна нават адчуць сваю несувымернасць таму сусвету, які адкрывае перад намі герменеўтыка верша. Але варта затрымацца на гэтым памежжы магчымасцяў розуму і таго НЕМАГЧЫМАГА і пакуль НЕПАЗНАНАГА, бо менавіта там і ўзнікаюць “ГАЛОЎНЫЯ ПЫТАННІ”.

Лекцыя Алеся Разанава “Невядомая велічыня: чытаем верш” адбудзецца 11 лістапада а 18.30.

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на нашым сайце: www.fly-uni.org

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-11-06 15:28:36
Што-што шукаць? "Сенцы"? А можа, пяты кут? Думаю, усё ж "сэнсы".
  • awa
  • 2015-11-06 23:08:42
Знайсьці сенцы таксама важна. Асабліва, калі трэба хутка выскачыць з хаты да ветру (пасьля злоўжываньня), а хата чужая, начная, сьвятла няма і ўсе ўжо сьпяць. Вось гэта пошукі, скажу я вам! Вось гэта
мэта-сцыкаванасьць!

Каментаваць