Аліна Арлова: эмоцыі ў кантрасце

27 верасня ў клубе RE:PUBLIC адбыўся канцэрт Аліны Арловай — спявачкі з Літвы, якая выконвае свае песні на літоўскай, англійскай і рускай мовах.



Аліна ўвесь час заўважна нервавалася і бянтэжылася, але гэта ніяк не адбілася на яе выкананні, усе песні былі выкананыя прафесійна і на высокім узроўні. Гледачы быццам ляцелі на радках яе песень, якія настальгічна адносілі да былых момантаў жыцця: прасякнутых віном з дзьмухаўцоў, туды, дзе адчуваліся моманты радасці кахання і смутак расстання.

Пад некаторыя песні людзі скакалі і танчылі, а на некаторых проста моўчкі сыходзілі ў сябе.

Аліна Арлова змагла ўкласці ў гадзіну з лішнім выступу той наплыў эмоцый, які іншы чалавек зможа адчуць за ўсё сваё жыццё.

Каментаваць