Андрэй Казакевіч: Пачаць пісаць па-беларуску

17 траўня Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць магілёўскіх слухачоў на апошнюю лекцыю сезона публічных прамоў да “Гораду і Свету” 2013–2014 гг. Палітолаг, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч прапануе паразважаць пра асаблівасці фарміравання беларускага нацыянальнага руху (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя).



Андрэй Казакевіч


Лекцыя “Пачаць пісаць па-беларуску. Беларускае адраджэнне канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя ў рэгіянальным і сацыяльным вымярэнні” грунтуецца на аналізе біяграфій прадстаўнікоў беларускага культурнага руху, якія пачалі публіцыстычную ці літаратурную дзейнасць на беларускай мове ў перыяд паміж 1880-м і 1918 гадамі (каля 100 асоб). У прыватнасці, будзе разгледжана геаграфія нараджэння, узрост далучэння да культурнага руху, сацыяльнае паходжанне, адукацыйны ўзровень, прафесійны склад, працягласць жыцця, прычыны смерці і некаторыя іншыя параметры.

Паводле меркавання даследчыка, праведзены аналіз дазваляе выявіць некаторыя істотныя рэгіянальныя і сацыяльныя асаблівасці прадстаўнікоў беларускага руху і больш дэталёва разумець нацыятворчы працэс на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў.

Лекцыя Андрэя Казакевіча адбудзецца 17 траўня ў Магілёўскім “Тэхнапарку” (вул. Ленінская, 63, ауд.807), пачатак а 15.00. Уваход вольны!

Больш пра цыкл “Orbi et Orbi можна даведацца на старонцы: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi

Каментаваць