Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Апублікавана песня, якая не ўвайшла ў «Народны альбом» (аўдыё)

На канале Tuzin.fm на Soundcloud прэзентаваны спеў «Коленька».

Мікола Трус падчас калядавання ў Строчыцах, здымак 1999 году, крыніца: vytoki.net

Мікола Трус падчас калядавання ў Строчыцах, здымак 1999 году, крыніца: vytoki.net



Гэты твор быў запісаны 20 год таму падчас студыйнай сэсіі «Народнага альбому» на радыё 101,2 разам з «Надзенькай», але ў фінальную версію не ўвайшоў.  Аўтары канцэпцыі праекту Міхал Анемпадыстаў і Лявон Вольскі палічылі спеў пра «Коленьку» пераборам. «Дзве аднатыпныя песьні вырашылі ня ставіць. Да таго ж там пра немцаў, а ў альбоме падзеі адбываюцца трохі раней», – тлумачыць Лявон, але прызнаецца, што ў той час гэтыя творы як пра Надзеньку, так і пра Коленьку яго моцна ўразілі, як прыклады «беларускага наіўнага мастацтва».


Абодва гэтыя творы выканаў Мікола Трус, на той час дырэктар музею Максіма Багдановіча. Ён пажадаў, каб яго імя не раскрывалі і падпісалі ў «Народным альбоме», як «Інкогніта». Упершыню публічна сваё імя спадар Мікола раскрыў у фільме «Ненаўмысны шэдэўр» ды распавёў пра абставіны запісу.

Каментаваць