Арганічная інсталяцыя «Біяэтыка» ўкраінскага мастака Aljoscha

З 3 па 30 сакавіка 2016 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» будзе працаваць персанальны праект «Біяэтыка», які прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні.



Канцэпцыя праекта грунтавалася на мажлівасці задацца пытаннямі аб этычным і эстэтычным баку развіцця генных мадыфікацыяў і ўжытку медыцынскай інжынерыі ў жыцці грамадства.

З прычыны непазбежнага з’яўлення новых жывых формаў у грамадстве, адбудуцца змены і ў мастацтве. Такія змены­­, паводле словаў Aljosch’ы, прадставяць сабой практычную магчымасць уплыву мастака на працэс нараджэння і гадавання новых біялагічных формаў, а таксама рэінстытуалізацыю музеяў і галерэяў у экспазіцыйныя сады для іх дэманстравання. 

У экспазіцыю праекта ўваходзяць малюнкі, асобныя аб’екты, кінастужка і дзве арганічныя інсталяцыі.

Aljoscha нарадзіўся ў 1974 годзе ў Глухаве (Украіна). У 2006 годзе скончыў навучанне ў міжнароднай летняй Акадэміі выяўленчых мастацтваў ў Зальцбургу (Аўстрыя).  З 2008 года стаўся актыўным удзельнікам міжнародных  выставачных праектаў  у Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Нямеччыне. Пераможца конкурса  XXXV Premio Bancaja  ў намінацыі «Скульптура»  (Іспанія),  прызёр праекта Schlosspark 2009 (Нямеччына). Жыве і працуе ў Дюсельдорфе, Нямеччына.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»  радая запрасіць Вас на сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17.00 і адкрыццё праекта а 19.00 па адрасе: Мінск, Незалежнасці 37А. Уваход вольны.

Кошт квітка на выставу: 20.000

Паводле greenbelarus.info.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць