Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Арганізатары A-Fest: Будуць пець усе

12 жніўня ў Мінску пройдзе другі А-Fest — еўрапейскі фэст у Лошыцкім парку, на галоўную сцэну якога выйдуць брытанец Джон Ньюман, немцы De-Phazz, украінка Марыя Чайкоўская і беларускія артысты.

Акрамя музыкі, «пiва і ежы», у парку адкрыецца тры тэматычныя пляцоўкі — «Мінск Sounds», «Miнск гучыць» і «Мінск гаварыць», і кожны наведвальнік зможа выйсці на сцэну і стаць часткай найбуйнейшага караоке-пікніка пад адкрытым неба.

Тры сцэны на лужках, 13 караоке-баттлаў, музыка розных пакаленняў ад рэтра да рэпу і дуэтаў з зоркамі фэсту.
Каб не заблытацца ў пляцоўках фестывалю, прапануем гід па топавым актыўнасцям.

Баттл клубаў караоке

Удзельнічаюць галоўныя караоке-клубы Мінска, якія выставяць сваіх «байцоў», каб атрымаць званне «лепшых з лепшых». «Багема», «Solovei», «Спяваючы Цэнтр», «План Б», «STATUS», «Brutto» сваіх герояў выбіралі старанна і доўга, таму на пляцоўку «Мінск Sounds» выйдуць толькі вопытныя спевакі. А абярэ лепшых спевакоў караоке Мінска самае сумленнае журы — апладысменты наведвальнікаў фестывалю.

Конкурс двайнікоў

Майкл Джэксан або Каця Iowa? Каб стаць зоркай караоке, недастаткова добра выконваць хіты, трэба таксама выглядаць як іх арыгінальны выканаўца. Арганізатары не абмяжоўваюць удзельнікаў у выбары прыкладаў для пераймання. Для тых, хто пераспявае хэдлайнераА-Fest — брытанца Джона Ньюмана — прадугледжаны спецыльныя прызы.

ТОП-10 песень Беларусі

Хтосьці лічыць, што галоўнай песняй 90-х была «Здравствуй, чужая милая», а для кагосьці гэтыя гады прагрымелі пад песні пераможцаў «Рок-каранацыі». Беларускія эксперты склалі ТОП-10 лепшых песень Беларусі, у якім ёсць і «Песняры», і Макс Корж. Не згодны са спісам? Хай твой выбар прагучыць на А-Fest, а наведвальнікі цябе падтрымаюць.

Час беларускіх песень


«Despacito» па-беларуску? Лёгка! Як і дзясяткі іншых замежных хітоў, якія прагучаць на «мове». Для гэтага ёсць спецыяльная «паляна» «Мінск гучыць», дзе можна будзе пераспяваць еўрахіты на роднай мове.

Паэтоке — першае караоке для тых, хто не ўмее спяваць

Для тых, хто саромеецца спяваць, на караоке-пікніку таксама знойдзецца пляцоўка для самавыяўлення — «Мінск гаворыць», дзе можна будзе пачытаць любімыя беларускія вершы і паўдзельнічаць у конкурсе чытальнікаў. Асаблівай забаўкай стане чытанне песень у караоке: на паэтычнай пляцоўцы можна будзе з выразам прачытаць тэксты Аляксандра Саладухі або Сяргей Міхалка, Макса Коржа ці групы «Серебряная свадьба» — і шляхетна павесяліцца, а заадно паслухаць вершы па песнях у выкананні іх аўтараў.

І, вядома, кожнага наведвальніка фестывалю чакае шмат ежы, піва і забавак.

Правілы караоке-пікніка:

1. Тры караоке-сцэны для ўсіх-усіх-усіх. Беларуская «Мiнск гучыць» і ўся астатняя Еўропа на «Мінск Sounds», а таксама «Гаворыць Мінск» — для тых, хто без голасу.
2. Песні спяваюць усё. Але абавязкова з рэгістрацыяй тут.
3. Песня спяваецца адзін раз. Калі яе хтосьці забіў да цябе, мы паведамім і папросім выбраць іншую. Мы ўсе хочам павесяліцца і не жадаем слухаць "Тает лёд" пяць разоў запар.
4. Хто першы зарэгістраваўся — той і спявае з зоркамі. Але не варта хвалявацца, бо на караоке-пікніку кожны зможа стаць зоркай сам! Проста выберы іншую актыўнасць.

Калі: 12 жніўня
Дзе: Лошыцкі парк
У колькі: 00:00 - 23:00

Уваход вольны, асобы да 18 гадоў у суправаджэнні дарослых.

Каментаваць