Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Арт Сядзіба» запрашае на «Acoustic Sky Fest»

«Acoustic Sky Fest» — выдатная магчымасць адпачыць, паслухаць музыку і вершы, не выязджаючы за горад.
Імпрэза адбудзецца 24 жніўня а 19:00 у дворыку музея Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).
Музыка: Сяргей Башлыкевіч і Ганна Рубчэня, Яўген Барышнікаў, Martin S.
Паэзія: Андрэй Адамовіч, Павел Горбач.
Кошт квіткоў:
5 рублёў — папярэдне па запісе
7 рублёў — у дзень канцэрта.
Сачыць за навінамі імпрэзы можна ў суполках ВК і FB.
Інфалінія: +37525 9969376.


Абмеркаванне:

  • тутэйшы
  • 2017-08-12 16:54:21
Моладзь - гэта канешне добра,але цікава б было пачуць Шалкевіча,Мельнікава,Памідорава...

Каментаваць