«Арт Сядзіба» запрашае на антылекцыю пра дуды

Хто батліў у Мінску яшчэ да таго, як гэта стала трэндам? Чым мераюцца беларускія дудары? Ці можна зайграць на дудзе «Тры чарапахі», Metallica i «Крошка мая»? Чым абарочваюцца для музыкаў начныя халтуры на карпаратах? І пры чым тут чэрці, анёлы, дыскатэкі, макдак і піва?

«Арт Сядзіба» запрашае на аАнтылекцыю пра дуды і дудароў мінулага ды сучаснасці ад куратара беларускага «Дударскага клуба» Яўгена Барышнікава. Фармат антылекцыі азначае, што эксперт робіць кароткі ўступ і акрэслівае тэму, а далей размова будуецца на пытаннях аўдыторыі па гэтай тэме.

Таксама Яўген раскажа пра «Дударскі клуб» — арганізацыю, якая ладзіць дударскія вечарыны з танцамі, спевамі, прыемнымі знаёмствамі і сустрэчамі. Дарэчы, зараз праз краўдфандынг збіраюцца сродкі на наступны дударскі сезон вечарын.

Антылекцыя адбудзецца 15 снежня (пятніца) у 19:00 па адрасе: Мінск, пр. Машэрава,18. 

Падудзім, браце! Уваход вольны!

Каментаваць