Арт-сядзіба запрашае на лекцыю #БНР100

«Арт Сядзіба» распачынае шэраг лекцыяў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Першая лекцыя адбудзецца ў чацвер 22 лютага ў памяшканні «Арт Сядзібы» (Машэрава, 18). Пачатак а 19:00.
Распачне цыкл лекцыяў да 100-годдзя БНР гісторык Андрусь Унучак. Тэма лекцыі: «Спадчына БНР, якой мы карыстаемся сёння».

Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная ў 1918-м годзе, не знікла бясследна, а пакінула нам сваю спадчыну, якая актуальная і на сёння:
— Мінск як сталіца Беларусі;
— беларускія прадстаўніцтвы (амбасады, кансуляты) за мяжой;
— Педагагічны Інстытут (Універсітэт);
— акрэсленыя межы Беларусі;
Усё гэта ўпершыню ў найноўшай беларускай гісторыі было створана ці замацавана ў дакумантах БНР.

Лекцыі бясплатныя, але абавязкова патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber).


Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць