Артэфакты разбуранага фальварка

Каля Пружан, у разбураным фальварку знайшлі жалезныя артэфакты. Сярод  іх дахавая бляха – аналаг той, якой накрытыя Сабор Парыжскай Багамаці і Брытанскі парламент.

Пра знаходкі паведаміў паэт, пчаляр і краязнаўца Мікола Папека.Такой бляхай пакрыты быў увесь фальварак, але кляймо, або завадскі знак, ёсць толькі на адной. Гэта, верагодна, таму, што калі адпраўлялі груз, штампавалі толькі верхнюю бляху, — распавёў Папека.

На блясе два знакі: "Лысьвенская горная акруга графа П.А.Шувалава" і "Залаты медаль Сусветнай выставы ў Парыжы"

Вікіпедыя пацвярджае звесткі пра такую прадукцыю Лысьвенскага металургічнага завода (на сёння Пермскі край Расійскай Федэрацыі). Найвышэйшую ўзнагароду ў Парыжы “ліставое жалеза з Лысьвы атрымала ў 1900 годзе. Пацвярджаюцца таксама прыналежнасць выраба графу Шувалаву (герб  Аднарог) і пастаўкі для Сабора Парыжскай Багамаці ды Брытанскага Парламента.

Яшчэ ў друзе была знойдзеная ўнікальная чыгунная дзверка ад печы. Дзверцу спадар Папека схільны таксама разглядаць як пастаўку завода графа Шувалава: на ёй адлітыя моманты з працэсу металаапрацоўкі.

А яшчэ была дзверца, на якой адліты момант гульні ў валейбол, але яе знеслі ў невядомым накірунку, шкадуе спадар Папека.

Нагадаем, сядзібу Швыкоўскіх у вёсцы Белавусаўшчына (4 кіламетры ад Пружан)  разбурылі перад Новым годам. Гэта быў апошні драўляны шляхецкі дом сядзібнага тыпу ў Брэсцкім рэгіёне.

Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны

Каментаваць