Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў  5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by.

 


За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.


Сёлета Аргкамітэт дае магчымасць усім неабыякавым стаць суарганізатарамі Фестывалю, а менавіта далучыцца да яго правядзення.


Заходзьце на сайт ulej.by і, знайшоўшы там “aDNaK! — ген беларускага крэатыву”, спрычыніцеся да яго абуджэння!


Зрабіце  свой ўнёсак у развіццё беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі.


Ад Аргкамітэта і партнёраў Фестывалю — спецыяльныя сувеніры, падарункі і магчымасць удзельнічаць у актыўнасцях падчас фестывальнага дня. Больш за тое — у вас з’яўляецца ўнікальны шанец узяць удзел у працы журы ці нават уручыць Гран-пры найлепшым стваральнікам беларускай рэкламы!


Зробім фестываль аDNаK! разам!


budzma.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць