Баль у Тызенгаўза. Танцы скрозь стагоддзі

Феерверкам скончыўся баль у палацы Тызенгаўза. Гаспадар уручаў на развітанне паветраныя шарыкі. На вуліцы, у паўзмроку госці слухалі чароўныя спевы.


Праз хвіліну яны пляскалі ў далоні ад задавальнення мінулым шоў. Была поўнач.
 



Феерверкам скончыўся баль у палацы Тызенгаўза. Гаспадар уручаў на развітанне паветраныя шарыкі. На вуліцы, у паўзмроку госці слухалі чароўныя спевы.


Праз хвіліну яны пляскалі ў далоні ад задавальнення мінулым шоў. Была поўнач.
 

Мерапрыемства ўвесь час суправаджала музыка. У невялікай зале, якая раздзялілася на сцэну і залу для гледачоў, перад гасцямі выступілі некалькі танцавальных і музычных калектываў. Далучыцца да танцораў было немагчыма, месца для ініцыятывы не было. Напружаная сітуацыя выйшла з сядзячымі месцамі для наведвальнікаў. Некалькім гасцям прыйшлося глядзець праграму стоячы. Але гульні і гасціннасць гаспадароў згладзілі гэтую непрыемнасць.

 


Праграма была насычаная. Асноўнае месца дзеянняў рэгулярна змянялася. Пасля танцавальнай праграмы спадар Тызенгаўз прапанаваў гасцям спусціцца на першы паверх у іншую залу. На сцэне былі падрыхтаваныя тэатральныя дэкарацыі, за імі хтосьці хаваўся. Святло патухла, пачалося дзеянне.
 


Гледачам паказалі лялечны спектакль «Свіцязь», пастаўлены па баладзе Адама Міцкевіча. Публіка была настолькі ўражана, што як толькі актрысы знялі чорныя капелюшы, на ўсю залу абрынуліся апладысменты. Дзякавалі стоячы.
 


Потым зноў — наверх. Было ўжо каля 23-х гадзін. Зала разам са слухачамі пагрузілася ў музыку. Гучным оперным голасам спявачка ў чырвоным абудзіла рэлаксуючых ад інструментальнай музыкі слухачоў. Потым тэмп нарасціла танга. Праз тры гадзіны на балі, зразумець, што сёння ХХІ стагоддзе дапамагала толькі сучасная тэхніка і сучаснае адзенне гасцей.
 

                            Слухалі і глядзелі ўважліва, з захапленнем
 

Мерапрыемства было далучана да тыдня музеяў, дзеянне адбывалася ў Музеі гісторыі рэлігіі. Будынак, які сёння займае музей, калісьці быў палацам Антонія Тызенгаўза.

                             Свята скончылася


Аліса Чэкатоўская, “Твой стыль
Фота аўтара

Каментаваць