Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

БДУ зноў стаў адзінай ВНУ Беларусі, якая трапіла ў World University Rankings 2018

Пазіцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў World University Rankings, які складаецца брытанскім часопісам Times Higher Education (THE) за год не змянілася.
Лепшымі універсітэтамі па версіі THE прызнаныя Оксфардскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія), Кембрыджскі універсітэт (Вялікабрытанія) і Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (ЗША).

У цяперашняй версіі Топ-1000 лепшых універсітэтаў свету, разлічанай на 2017-2018 навучальны год, Белдзяржуніверсітэт займае пазіцыю 801-1000. У мінулым рэйтынгу, разлічаным на 2016-2017 год, месца БДУ было аналагічным.

БДУ па-ранейшаму адзіная беларуская ВНУ, якая ўваходзіць у World University Rankings.

Характэрна, што ў новы рэйтынг таксама ўвайшло 18 расійскіх ВНУ.

Як раней паведамляў Thinktanks.by, дзве беларускія ВНУ — БДУ і БНТУ даволі працяглы час прысутнічаюць у іншым аўтарытэтным рэйтынгу — QS World University Rankings. У топе, разлічаным на наступны год (QS World University Rankings 2018), БДУ размясціўся на 334-м радку, а БНТУ трапіў у катэгорыю «751-800» месцы.

Паводле thinktanks.by

Каментаваць