“Be2gether”: навігатар па Нарвілішках

25-27 чэрвеня на беларуска-літоўскім памежжы, каля жывапіснага рэнесанснага замку ў Нарвілішках адбудзецца фестываль музыкі і мастацтваў “Be2gether. Цягам трох дзён наведнікаў чакае выступ каля 50 выканаўцаў з усяго свету. Але музыка - далёка не адзінае, чым сёлета вабіць фестываль. З году ў год каля Нарвілішскага замку выспявае кірмаш сучаснага мастацтва, забаваў і адпачынку, удзел у якім можа ўзяць кожны ахвочы.  Прапануем кароткі пуцяводнік па свяце, што мае адбыцца, і на якое не позна патрапіць нават калі ў вас няма візы: падача дакументаў на 5-дзённую візу для наведнікаў "Be2gether" працягнутая да 17 чэрвеня.

 



25-27 чэрвеня на беларуска-літоўскім памежжы, каля жывапіснага рэнесанснага замку ў Нарвілішках адбудзецца фестываль музыкі і мастацтваў “Be2gether. Цягам трох дзён наведнікаў чакае выступ каля 50 выканаўцаў з усяго свету. Але музыка - далёка не адзінае, чым сёлета вабіць фестываль. З году ў год каля Нарвілішскага замку выспявае кірмаш сучаснага мастацтва, забаваў і адпачынку, удзел у якім можа ўзяць кожны ахвочы.  Прапануем кароткі пуцяводнік па свяце, што мае адбыцца, і на якое не позна патрапіць нават калі ў вас няма візы: падача дакументаў на 5-дзённую візу для наведнікаў "Be2gether" працягнутая да 17 чэрвеня.

 


Танцы і перформансы


На “Be2gether упершыню будзе створаная асобная сцэна для арт-перформансаў для прэзэнтацыі розных культур свету, театральных спектакляў і імправізацый, прадстаўленняў мадэрн – мастацтва, у якіх змогуць паўдзельнічаць і самі гледачы.
 

Таксама гледачы змогуць павучыцца граць на барабанах, паспрабаваць сябе ў мастацтве жангліравання ці акрабатыкі, паўдзельнічаць у спаборніцтвах па вулічных танцах. Ансамбль літоўскай габрэйскай грамады падрыхтуе адмысловы танцавальны выступ ва ўсходнім стылі. Таксама гледачы ўбачаць бразільскае баявое мастацтва – капаэйру, танцавальныя шоў фламенка, сальсы, індыйскага танца. Будзе таксама прэзэнтавацца праект французкай песні.

Авангард і архаіка

У Нарвілішках беларускія артысты адчыняць дзверы ў мінулае музыкі і мастацтва. Кампанія “Budzma! дасць магчымасць удзельнікам фэсту пазнаёміцца з архаічным мастацтвам, слухаючы рытмы танцавальнай музыкі ці гледзячы авангарднае кіно.
 

Зона “Budzma! на тэрыторыі Be2gether будзе ўяўляць сабою сінтэз са старажытнай вёскі і сучаснага горада, якія будуць суседнічаць побач адзін з адным. Старажытная друкарня будзе працаваць цягам усяго фэсту і ў гасцей будзе магчымасць зрабіць містычныя кудмені, сакральныя лялькі, а таксама пагуляць у архаічныя гульні.

Антыстрэс

У намёце клуба-бара «Play – Guru» будзе магчымасць парэлаксаваць пасля канцэртаў. Тут вы зможаце пагуляць у настольны футбол, навучыцца граць на перкусіі, жангліраваць, майстраваць арыгамі. На ўроках моды «Pats Sau Dizaineris» («Сам сабе дызайнер») вас навучаць таму, як слушна спалучаць вопратку з біжутэрыяй, а кліентам «Pasitikėk Kirpėju» («Даверся цырульніку») давядзецца даверыцца фантазіі цырульніка. Пры гэтым намёце будзе працаваць дзіцячы пакой з цікавосткамі для самых маленькіх удзельнікаў свята.

Лазня і масаж

На тэрыторыі фестывалю будзе усталявана вялікая лазня-парылка, разлічаная на 15-20 чалавек адначасова. Ва ўсталяваных побач намётах прадстаўнікі “Акадэміі лазні („Pirties akademijа“) будуць вучыць слушна карыстацца лазневым венікам, раскрываць сакрэты масажу, ароматэрапіі і іншых лазенных прыемнасцяў. Апроч таго, на “Be2gether будуць працаваць тры масажныя намёты, прычым адзін з іх (“East Island) - бясплатны.

На ўсялякі пажарны

 

Паводле агалошаных у сеціве правілаў “Be2gether, сярод іншых колюча-рэжучых рэчаў на танцпол забаронена праносіць… парасоны. Таму наведнікам рэкамендуецца запасціся дажджавікамі і гумовым абуткам, ультрамодным у гэтым годзе. У тых жа, каму ляніва будзе везці з сабой аксэсуары супраць дажджу, будзе магчымасць, у выпадку чаго, набыць іх проста на тэрыторыі фэсту.
Таксама сярод выгодаў: з ежы - кухня розных нацыяў, з алкаголю - разліўное піва, з сучасных тэхналогій - доступ у інтэрнэт, з усяго астатняга - прыбіральні і душавыя кабіны.

Карысныя спасылкі для тых, хто сабраўся на фестываль

Як даехаць на фэст машынай з Беларусі  
 

Расклад руху фестывальных аўтобусаў “Вільня - Нарвілішкі
 

Правілы фестываля: чаго нельга рабіць на “Be2gether і што можна, што браць з сабой і што пакінуць дома


Быць на чале моды: замова онлайн вопраткі і сувеніраў з лагатыпамі фестывалю


Падаць на візы можна да 17 чэрвеня

Для падачы дакумэнтаў у амбасаду кожны квіток трэба зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце b2g.soundline.by.

Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс. руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасьведчаньні), для астатніх — 250 тыс. руб. У продажы ў грамадзкіх распаўсюднікаў, а таксама праз сыстэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.
Бясплатныя візы выдаюцца толькі па набытых у Беларусі квітках.

Каментаваць