Беларускія мелодыі на Мальце

Для песеннага і сужэнскага дуэта «Аляксандра і Канстанцін» вясна — пачатак напружанага гастрольнага сезону па краінах Еўропы. Так, у мінулыя гады беларускія артысты ў розныя часы прынялі ўдзел у шматлікіх музычных фестывалях, якія адбываліся ў Балгарыі (Discovery 2006), Сербіі (Sunflower 2007) і ў Маскве на святкаванні 850-годдзя расійскай сталіцы. Вось і цяпер выканаўцы выступілі на буйным міжнародным песенным фестывалі International Hit Song Ferstival 2009, які адбыўся ў самым цэнтры вострава Мальта, у яго сталіцы горадзе Валета.



Для песеннага і сужэнскага дуэта «Аляксандра і Канстанцін» вясна — пачатак напружанага гастрольнага сезону па краінах Еўропы. Так, у мінулыя гады беларускія артысты ў розныя часы прынялі ўдзел у шматлікіх музычных фестывалях, якія адбываліся ў Балгарыі (Discovery 2006), Сербіі (Sunflower 2007) і ў Маскве на святкаванні 850-годдзя расійскай сталіцы. Вось і цяпер выканаўцы выступілі на буйным міжнародным песенным фестывалі International Hit Song Ferstival 2009, які адбыўся ў самым цэнтры вострава Мальта, у яго сталіцы горадзе Валета. Пра гэты фестываль я і вырашыў паразмаўляць са спевакамі.

— Разумею, што пасля напружаных канцэртаў і ўдзелу ў фестывалях хочацца адпачыць. Але чытачам будзе цікава даведацца, як праходзілі канцэрты беларускіх артыстаў на далёкім востраве?

— Як правіла, — распавёў Канстанцін, — вясной і летам наша канцэртнае жыццё актывізуецца. Мы выступаем на розных канцэртных пляцоўках, у тым ліку і на міжнародных. Мы правялі на гэтым востраве амаль два тыдні. У канцэртным графіку было некалькі выступаў і інтэрв’ю на тэлеканалах Мальты. Падчас нашага знаходжання на востраве мы з радасцю даведаліся, што нашу песню «Мой Галілей» тут выдатна памятаюць, і мы пачулі шмат цёплых слоў ад прыхільнікаў «Еўрабачання». Нашы новыя песні і кліпы паступілі ў тэле- і радыёратацыю гэтай краіны.


— Якія найбольш яркія ўражанні засталіся ў вашай памяці пасля ўдзелу ў фэсце International Hit Song Ferstival 2009 і знаходжаннля на Мальце?

— Запрашэнне выступіць на Мальце, — адзначыла Аляксандра, — мы атрымалі некалькі гадоў таму, але рэалізаваць яго атрымалася толькі зараз. Мы выступілі на сцэне песеннага фестывалю, які сабраў артыстаў з многіх еўрапейскіх краін: Англіі, Ізраіля, Грэцыі… Канцэрт трансляваўся ў прамым эфіры мальтыйскага тэлебачання. Гэта было вельмі адказна і хвалююча. Бо мы адзіныя прадстаўлялі папулярную музыку нашай краіны.

Як толькі мы трапілі на тэрыторыю аэрапорта, то з’явілася ўражанне, што машына часу перанесла нас у сярэднявечча. Такой колькасці выдатна захаванай даўнейшай архітэктуры мы яшчэ не бачылі. Шматлікія старажытныя храмы прыводзіла нас у захапленне. А яшчэ мы даведаліся, што плады кактусаў, якія спеюць у жніўні, мальтыйцы з даўніх часоў ужываць у ежу, а таксама робяць з іх вельмі смачныя лікёры, якія мы з задавальненнем прадэгуставалі. А бульбы на Мальце так шмат, што частку яе мальтыйцы экспартавалі ў Галандыю.

— Але, думаю, у дуэта ёсць даволі шмат спраў на радзіме. І яны дапоўняць ваш канцэртны графік. Дзе можна будзе беларусам пачуць вашы песні ў «жывым» выкананні?

— Другая палова мая пройдзе ў нас у туры па гарадах Беларусі. У рамках праекта ААН «Спынім СНІД. Выканаем абяцанне», — адказаў Канстанцін. — Разам з іншымі ўдзельнікамі праекту дадзім некалькі дабрачынных канцэртаў. Акрамя гэтага, мы атрымалі запрашэнне прыняць удзел у доўгатэрміновым тэлевізійным музычным праекце адной з еўрапейскіх краін. У канцы мая будзе падрыхтаваны кантракт. Калі ўмовы акажуцца для нас прымальнымі, з задавальненнем возьмем удзел у ім.
 

Каментаваць