Беларускія гурты выступяць на «Княжым» фестывалі ва Украіне (відэа)

Беларускія гурты «Стары Ольса» і «Indorath» выступяць на фестывалю «Княжий» каля ўкраінскага горада Уладзімір-Валынскі.



24 чэрвеня беларускія гурты “Стары Ольса” і “Indorath” выступяць на адной сцэне фестывалю “Княжий”. Фэст пройдзе ў другі раз каля ўкраінскага горада Уладзімір-Валынскі.

Акрамя музычнай часткі, праграма двухдзённай імпрэзы ўключае ў сябе відовішчныя рыцарскія баі, княжацкія забавы, тэатралізаваныя паказы, літаратурную сцэну, кірмаш вулічнай ежы і народных майстроў, дзіцячы гарадок, конныя забавы, размовы з вядомымі людзьмі і многае іншае.

 

 

Фестываль з’яўляецца безалкагольным. У гэтым годзе ўваход на “Княжий” будзе каштаваць як паход у мінскі кінатэатр на дзённы сеанс. У мінулым годзе фэст наведала 9 000 чалавек. 




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць