Без палітыкі

Новая кніга публіцыста Аляксандра Тамковіча “Без палітыкі была прэзентавана чытачам у галерэі “Ў.

Трыццаць шэсць персонаў, сярод якіх Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Алег Волчак, Міхаіл Чыгір, Ніна Стужынская, Аляксандр Дабравольскі і іншыя, шчыра апавядаюць пра свае захапленні ў юнацтве і ў сталыя гады.

Баскетбольныя перамогі Мілінкевіча, канькабежны спорт Гразновай, альпінісцкія шляхі Акудовіча, футбольныя турніры Лябедзькі, музычныя захапленні Стэфановіча і Дабравольскага, бурштын і сердалікі з мінералагічнай калекцыі Севярынца паказваюць іх больш аб’емна і неардынарна.

Самай чалавечнай кнігай з шэрагу апошніх выданняў назваў кнігу адзін з яе герояў — Уладзімір Ганчарык.

“Праз гутаркі і сустрэчы са мной прайшлі 300 чалавек, лёсы якіх адлюстраваны ў кнігах. У мяне ёсць на прыкмеце яшчэ як мінімум 70 асобаў, пра якіх хацелася б напісаць, — сказаў адзін з кіраўнікоў БАЖ і журналіст “НЧ Аляксандр Тамковіч.

Падчас прэзентацыі Андрэй Хадановіч паведаміў, што за кнігу “Без палітыкі аўтар уганараваны прэміяй Алеся Адамовіча, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе.
 
Каментаваць