Беларусаў сярод сёлетніх намінантаў на прэмію “Angeles” няма

Пераможцу Літаратурнай узнагароды Цэнтральна-Усходняй Еўропы назавуюць 19 кастрычніка. За званне лепшай кнігі Цэнтральна-Усходняй Еўропы пазмагаецца сёлета 41 аўтар.



Канчатковы спіс наманінтаў сёння абвясціла журы. Аўтарамі большасці кніг з’яўляюцца палякі. Толькі 10 кніг прадстаўляюць пісьменнікаў з па-за Польшчы.

Да гэтага часу лаўрэатамі прэміі “Angeles” былі замежныя аўтары. У палове жніўня журы абвесціць спіс 14 фіналістаў узнагароды, а ў верасні будуць названыя 7 кніжак, якія ўвойдуць у так званы шорт-спіс. Пераможцу літаратурнай узнагароды Цэнтральна-Усходняй Еўропы назавуць 19 кастрычніка.

У 2009 годзе ў спіс фіналістаў увайшоў Ігар Бабкоў з кнігай “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. У 2011 годзе ў шорт-спіс увайшлі кнігі Наталкі Бабінай “Рыбін горад” і “У вайны не жаночы твар” Святланы Алексіевіч, якая і атрымала галоўную прэмію. Сярод сёлетніх намінантаў няма аўтараў з Беларусі.

Узнагарода — гэта статуэтка “Angelus” і чэк на 50 тысяч долараў. Прэмію ўручае горад Вроцлаў.

radyjo.net

Каментаваць