Былы Зембінскі касцёл можа стаць аб’ектам турызму ці карціннай галерэяй

Руіны былога дамініканскага касцёлу ў вёсцы Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці могуць стаць аб’ектам турызму ці карціннай галерэяй, заявіў у каментары “Новага часу старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Такую выснову ён зрабіў пасля сустрэчы па распрацоўцы плана захавання Зембінскага касцёла, якая адбылася 30 мая ў Барысаўскім райвыканкаме.

Руіны былога дамініканскага касцёлу ў вёсцы Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці могуць стаць аб’ектам турызму ці карціннай галерэяй, заявіў у каментары “Новага часу старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Такую выснову ён зрабіў пасля сустрэчы па распрацоўцы плана захавання Зембінскага касцёла, якая адбылася 30 мая ў Барысаўскім райвыканкаме.

Нагадаем, што гэты ўнікальны помнік барочна-класіцыстычнай архітэктуры, узведзены ў 1790–1809 гадах, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл зачынены ў 1833 годзе, зараз паўзруйнаваны і знаходзіцца ў аварыйным стане.

З канца 2010 года грамадскае аб’яднанне з займаецца праблемай кансервацыі руінаў помніка дойлідства. Пасля аналізу сабранага матэрыялу таварыства звярнулася з лістом у Барысаўскі райвыканкам, у якім згодна з заканадаўствам ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны прапанавала правесці шэраг сумесных мерапрыемстваў (амаль усе — на валанцёрскай аснове) па захаванню рэшткаў былога касцёла.

21 красавіка валанцёры правялі працы па добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол святыні, а рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ад 4 мая намеснік старшыні архітэктурнай секцыі таварыства Андрэй Вантух быў прызначаны навуковым кіраўніком пры выкананні прац на помніку дойлідства. На 30 мая Барысаўскі райвыканкам запрасіў Астаповіча на абмеркаванне праблем захавання святыні.

Як паведаміў старшыня таварыства, мясцовыя ўлады, якія з’яўляюцца ўласнікам і ўладальнікам помніка архітэктуры, аддалі на водкуп грамадскасці вырашэнне пытання функцыянальнага прызначэння Зембінскага касцёла пасля яго аднаўлення. Паводле ягоных слоў, вясковая рыма-каталіцкая парафія налічвае ўсяго 15 вернікаў і не мае сродкаў, каб аднавіць і ўтрымліваць будынак святыні.

“Вось чаму мы плануем правесці кансервацыю руінаў былога касцёла з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі, каб потым выкарыстоўваць рэшткі гэтага помніка ў турыстычных мэтах. Існуе і другі варыянт – поўнае аднаўленне будынку і размяшчэнне ў ім галерэі твораў ўраджэнкі Беларусі, французскай мастачкі Надзеі Хадасевіч-Лежэ, якая пакуль месціцца ў вясковай школе, — сказаў старшыня таварыства. Заходзячы з гэтых варыянтаў выкарыстання святыні запланаваная распрацоўка адпаведных праектаў, сказаў Астаповіч.

Паводле ягоных слоў, пакуль не атрымана згода мясцовага чынавенства на адкрыццё пазабюджэтнага дабрачыннага мэтавага рахунку пры аддзеле культуры Барысаўскага райвыканкаму для збору сродкаў на аднаўленне былога касцёла. “Зыходзячы з таго, што такім чынам збіраюцца грошы на кансервацыю руінаў Навагрудскага замку, я буду звяртацца па гэтай праблеме да кіраўніцтва Барысаўскага райвыканкама, -- сказаў Антон Астаповіч.

 

Каментаваць