«Бырла-рэп» ад Zeman’a

Новы альбом прызнанага многімі талента беларускага хіп-хапу Zeman’a выдаўся не менш моцным за папярэдні.

Былы ўдзельнік ледзь не самага вядомага беларускага рэп-гурта «Чырвоным па Белым» назваў сваю плытку коратка і ясна — «Бырло». Яна сталася трэцім вялікім рэлізам у сольнай кар’еры рэпера і другім паўнавартасным альбомам.



Новы альбом прызнанага многімі талента беларускага хіп-хапу Zeman’a выдаўся не менш моцным за папярэдні.

Былы ўдзельнік ледзь не самага вядомага беларускага рэп-гурта «Чырвоным па Белым» назваў сваю плытку коратка і ясна — «Бырло». Яна сталася трэцім вялікім рэлізам у сольнай кар’еры рэпера і другім паўнавартасным альбомам.

Спіс бітмэйкераў, што рабілі інструменталы да альбому, гэтым разам пашырыўся — акрамя самога Zeman’a разам з DJ deluxe да мінусоў прыклаліся КаБэ БИТый Саб, Элэм і Realize. Значны ўклад у гучанне гэтым разам зрабіў SP Kava — на яго рахунку адны з самых моцных песень альбому: «Шукаю выйсце», «Не забывай!» і «Одна любовь».

«Мой рэп — бырло», — гучна заяўляе Zeman самым першым трэкам, намякаючы на тое, што яго творчасць настолькі ж моцна б’е па галаве, як і «напиток неудачников и быдла». Стылістычна нетыповая для Zeman’а другая песня расказвае пра «вялікага камбінатара». Пасля радка пра Лёню Галубкова, напэўна, у кожнага чалавека, што перажыў дзевяностыя, яна выклікае асацыяцыі з сучасным вялікім камбінатарам Маўродзі. Наступны трэк прыводзіць альбом на сумежную з «PANaNieba» рэп-тэрыторыю — філасофскі «Наступны раунд» запісаны сумесна з SP Kava і на яго ж мінус.

Запускаючы мінусоўку ў пяты раз, Zeman упершыню шматгранна раскрывае тэму смерці. Цытуючы вядомы лацінскі выраз «memento mori», ён дадае сваю параду: «Не думай о плохом, но будь готов всегда», а потым узгадвае пра «беларускі суіцыд», які называе нацыянальнай рысай.

Дарэчы, праз лічаныя дні пасля выпуску «Бырла» пачаўся запіс новага альбома пад назвай «Третья звезда». Працу над ім плануецца скончыць да канца года.

Акрамя сольнага альбома рыхтуецца супольны праект са S’viedak’ам з гурта «PANaNieba». Альбом будзе цалкам беларускамоўны і, хутчэй за ўсё, выйдзе пад назвай «ГБ». Назва складаецца з першых літар прозвішчаў Zeman’а і S’viedak’а — Гаўрылаў і Батурля.
 

Каментаваць