Беларуску Надзею Кучар прызналі лепшай опернай спявачкай свету

Надзея Кучар атрымала 15 тысяч фунтаў на прэстыжным конкурсе ў Брытаніі. Яна перамагла ў фінале прэстыжнага брытанскага конкурсу BBC Cardiff Singer of the World.



Сапрана Пермскага тэатра оперы і балета ім. Чайкоўскага стала лепшай опернай спявачкай свету і атрымала галоўны прыз — 15 тысяч фунтаў. Салістка пермскага тэатра на конкурсе прадстаўляла Беларусь.

Прэстыжны конкурс BBC Cardiff Singer праводзіцца з 1983 года раз у два гады ў сталіцы Уэльса Кардыфе. У фінале Надзея Кучар спаборнічала з салістамі з Украіны, Манголіі і Паўднёвай Карэі.

Цяпер лепшая оперная спявачка свету прадставіць новы твор вядомага шатландскага кампазітара Джона Луна на BBC Proms 2016 — найбуйнейшым у Брытаніі міжнародным штогадовым фестывалі класічнай музыкі, які праводзіцца ў Лонданскім каралеўскім зале мастацтваў і навук.

Надзея Кучар нарадзілася ў 1983 годзе ў Мінску. З 2007 года спявачка жыве і працуе ў Пермі.

Паводле: onliner.by

Каментаваць