Белыя колеры свету ў этнафантазіі Ірэны Катвіцкай

18 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь вядомая этнічная спявачка Ірэна Катвіцкая прадставіла слухачам свой чарговы праект — “Этна Фантазія: белыя колеры свету”.



У зале музея знайшолося месца як аматарам народнай творчасці, так і неакласікі, бо менавіта гэтыя музычныя напрамкі Ірэна спалучыла ў адзін стыль.

Акрамя элементаў мінімалізму, сімфа-джаза і гукаў раяля, у канцэрт упершыню была дадазена скрыпка. Маладая скрыпачка Лера Пажарыцкая ў свой час была пранятая “Этна Фантазіяй”. Разам з Ірэнай яны вырашыліся на эксперамент. “Такая спроба аказалася ўдалай. Я бачыла рэакцыю залы і адчула яе энергетычную аддачу. Магчыма, гэта фундамент да наступнага альбому і музычная канцэпцыя развіцця "Этна фантазіі", — адзначыла Ірэна.

На гэтым сюрпрызы ад спявачкі не скончыліся. Першы раз на сцэну разам з Ірэнай выйшлі і яе вучні, выхаванцы 17-й музычнай школы. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў, яны акапэльна і надзвычай эмацыйна прадстаўлялі народную творчасць публіцы. “Абыйшлося ўсё, канешне, не без сюрпрызаў, але на тое яны і дзеці, каб падкідаць такія рэчы”,  — засмяяася Ірэна.

Удала была складзена праграма канцэрта.На імпрэзе можна было пачуць лірычныя балады пра каханне, абрадавыя спевы, а таксама тыя, якія можна было праспяваць разам, бо ў беларусаў яны на слыху. Выхаванцы Ірэны заспявалі песню пра маці, і гэта невыпадкова. Адзін з арганізатараў імпрэзы — прыватная сямейна-дабрачынная ўстанова “Блізкія людзі”. А на канцэрце прысутнічалі бацькі, якія ўзялі ў сям’ю дзетак з прытулку. Гэта яшчэ адна з ініцыятыў спявачкі — падтрымліваць такія сем’і. Пакуль гэта дапамога больш псіхалагічнага характару, але Ірэна фантазіруе і ў гэтым напрамку.

Трэба дадаць, што канцэрт адбыўся дзякуючы падтрымцы бюро перакладаў “PrimeVeda”,  якое ўжо не першы год падтрымлівае ўсе ідэі Ірэны Катвіцкай.                                      

Каментаваць