Белыя колеры свету ў этнафантазіі Ірэны Катвіцкай

18 кастрычніка 2014 года ў 17.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца канцэрт этнаспявачкі і вядомага інтэрпрэтатара беларускага фальклора Ірэны Катвіцкай “Этна Фантазія: белыя колеры свету”. Адметнасць гэтага канцэрту — удзел у ім юных музыкаў — теленавітых дзяцей, якія цікавяцца сваёй культурай і любяць фальклор.



Ірэна Катвіцкая  гэтак жа непрадказальна, як і палітра стылявых інтарэсаў яе творчасці. У новай канцэртнай праграме "Этна Фантазія: белыя колеры свету» уважлівыя слухачы знойдуць элементы мінімалізму і сімфа-джаза, раяль у традыцыях эпохі мадэрна і вакал, этнічна насычаны фарбамі ад шэпту да крыку, ад калыханкі да гарачай малітвы.

"Гэта ужо не першая наша творчая акцыя па падтрымцы теленавітых дзяцей, — адзначае Ірэна Катвіцкая — Гэты канцэрт — працягвае ідэі “Этна Фантазіі”, да якой далучаюцца зусім яшчэ юныя музыкі, з якімі мы вандруем разам па канцэртных залах, гарадах і краінах.У свае 11–12 год яны ўжо сталі лаўрэатамі  міжнародных конкурсаў і навучыліся прэзентаваць культуру Беларусі за межамі нашай краіны. Разам мы жадаем нашым слухачам адчуць радасць сустрэчы з культурай нашых продкаў. Далучайцеся да нас і мы падтрымаем  разам нашых дзяцей!”.

Спецыяльныя госці “Этна Фантазіі”: вакальнае этна-трыа  “Вера, Патрыцыя і Алесь”  і Лера Пажарыцкая — скрыпка.

Мецэнаты праекту “PrimeVeda” і прыватная сямейна-дабрачынная ўстанова "Блізкія людзі",  пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Каментаваць