Берлінскі музыка меў у Гродне канцэрт, пра які ніхто не ведаў

Паўтарагадзінны канцэрт надзвычай цікавага інструменталіста, які адбыўся 8 красавіка ў актавай залі ГрДУ, сабраў не больш за 200 чалавек, нягледзячы на вольны ўваход. Пры тым абсалютная большасць прысутных — школьнікі і іх настаўнікі нямецкай мовы.



На канцэрце, арганізаваным Інстытутам імя Гётэ, няшмат было і мясцовых студэнтаў ды выкладчыкаў рамана-германскага аддзялення ўніверсітэта.

Магчыма, сваю ролю адыйграў ранні час канцэрта — 15.00. Аднак прысутныя на месцы чытачы “Твайго стылю” лічаць, што ёсць і віна ўніверсітэта, які не змог ані прыцягнуць уласную публіку, ані не паведаміў пра канцэрт больш шырокай публіцы.

Марцін Зомер Martin Sommer

Між іншым, гарадзенцы згубілі магчымасць пазнаёміцца з адначасовай ігрой на электравіяланчэлі і дыджэрыдо пры дапамозе loopmashine. Дыджэрыдо — нацыянальны інструмент абарыгенаў Аўстраліі.

Марцін Зомер Martin Sommer

Вельмі адкрыты і камунікабельны музыка ахвотна выйшаў у залу

Электравіяланчэль у руках Марціна гучала не толькі, як звычайная віяланчэль, але і як скрыпка, кантрабас і гітара. Прыемным сюпрызам для беларускіх слухачоў стала выкананне песні “Купалінка”.

Марцін Зомер Martin Sommer

Пры адпаведнай рэкламе на канцэрт магло б прыйсці больш чалавек

Марцін Зомер у трэці раз гастралюе ў Беларусі, у Гродне быў у другі раз.

Фота dieter

www.t-styl.info

Каментаваць