«Без білета» правялі сваю музычную фітнэс-размінку ў парку 900-годдзя Мінску (фотарэпартаж)

З нагоды святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці парк ля «Чыжоўка-арэны» ператварыўся ў канцэртную сцэну на «Вялікія выходныя» — фестываль летняй музыкі. Мы завіталі сюды ў апошні, але самы насычаны дзень, 5 ліпеня. У нядзелю ўдзел прынялі гурты «U.G.OSLAVIA», «Огонёк Бэнд» і хэдлайнер фэсту — «Без білета».



Першы гурт грае даволі вясёлую і энергічную музыку ў стылі поп-рока і рок-н-рола. Увесь выступ салістка калектыву не стаяла на месцы і добра разагравала наведвальнікаў. Дарэчы, на фестываль акрамя моладзі прыходзілі цэлымі сем'ямі ды сталых людзей было нямала. Не так часта ў Мінску праходзяць фестывалі з добрай музыкаю і вольным уваходам.

U.G.OSLAVIA

Пасля выступу «югаславаў» гледачы пачалі выкрыкваць «Без білета», і ўжо падыходзіў іх час па праграме, але на сцэну выйшаў кавер-гурт «Огонёк Бэнд». Калектыў робіць перапевы на вядомыя кампазіцыі ў зусім іншым выкананні ды спявае свае песні. Музычны накірунак можна вызначыць ад ска-рока да шансона. Калі любіце былых «Ляпісаў» да альбому «Манифест», то гурт павінен спадабацца.

«Огонёк Бэнд»

Пасля «Огонёк Бэнд», са спазненнем больш за гадзіну паводле праграмы, на сцэну выйшлі «безбілетнікі» — адзін з самых вядомых беларускіх поп-рок гуртоў. Па традыцыі, саліст Віталь Артыст павітаўся з імправізаваным танцпляцам і трыбунамі, калі можна так назваць бакавыя сядзячыя месцы. А далей распачалася фінтэс-размінка пад музыку гурта, якой кіраваў фронтмен калектыву. Артыст па чарзе розным «сектарам» казаў, якую руку ці нагу трэба падымаць, на танцпляцы ўсё атрымалася сінхронна і прыгожа. Падчас усяго выступу захавалася цёплая атмасфера, і наведвальнікі не хацелі развітвацца з гуртом. Агульна выступ працягваўся паўтары гадзіны. 

«Без білета»

Абмеркаванне:

  • Юрий
  • 2015-07-07 00:59:52
А первыми на фестивале выступали группа Iлюжан, создали прекрасное настроение, профессионально отыграли час, продемонстрировали высокий уровень белорусской этнической музыки с элементами джаза,
фанка, соул. После них были ещё 52nd street jazz band, тоже отыгравшие сет первоклассно исполненных джазовых каверов. Были ещё интересные команды, о которых стоило бы рассказать

Каментаваць