БПЦ пераклала на беларускую мову Новы Запавет

Сёння ў Полацку пройдзе прэзентацыя выдання.


Беларуская праваслаўная царква пераклала на беларускую мову Новы Запавет. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Павел, кіраўнік БПЦ.

«Такога яшчэ не было ў Беларусі», — цытуе ягоныя словы БелТА.

Пры гэтым вядома, што перакладаў на беларускую мову Новага Запавету існуе блізу дзясятка. Іх рабілі праваслаўныя, каталікі і пратэстанты.

Мітрапаліт Павел адзначыў, што БПЦ скончыла «шматгадовую працу».

Новы Запавет ужо выдадзены, яго прэзентуюць 2 верасня ў Полацку падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

Паводле «Хартыі'97»


Каментаваць