Ці адрамантуюць у Оршы будынкі манастыроў?

Апублікавана “Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада Орша на 2011—2015 гады, якая была зацверджаная 26 снежня 2011 года рашэннем №122 Аршанскага гарсавета. У дакуменце адзначаецца, што 3 аб’екты з 25 аршанскіх помнікаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, патрабуюць рэстаўрацыі. Гэта корпус былога кляштара францысканцаў, былы манастыр базылянаў і Куцеінскі манастыр.



Апублікавана “Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада Орша на 2011—2015 гады, якая была зацверджаная 26 снежня 2011 года рашэннем №122 Аршанскага гарсавета. У дакуменце адзначаецца, што 3 аб’екты з 25 аршанскіх помнікаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, патрабуюць рэстаўрацыі. Гэта корпус былога кляштара францысканцаў, былы манастыр базылянаў і Куцеінскі манастыр.

Усе тры помнікі архітэктуры, якія адносяцца да XVII і XVIII стагоддзяў, знаходзяцца ў моцным заняпадзе, хаця і размешчаныя ў цэнтры Оршы. Будынкі каталіцкага, уніяцкага і праваслаўнага манастыроў зараз належаць аднаму ўладальніку — Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

“Праграма, прынятая Аршанскім гарсаветам, згодна дэкларацыі накіраваная на вырашэнне наступных задач:

захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей Оршы;
паляпшэнне стану помнікаў гісторыі і культуры;
ажыццяўленне кантролю за станам аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі горада Орша;
стварэнне банка дадзеных пра гісторыка-культурныя каштоўнасці;
выяўленне новых аб’ектаў і занясенне іх у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
прыцягненне праз публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, праз экскурсіі, культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы шырокіх слаёў насельніцтва да праблемаў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, іх папулярызацыя;
выяўленне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў
.

Згодна дадатка да “Праграмы гарсавет прадугледзіў наступнае забяспячэнне рэсурсамі мерапрыемстваў: на правядзенне экспедыцый па выяўленню матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей, якія павінен арганізаваць аддзел культуры гарвыканкама Оршы, з бюджэту горада выдаткуецца па 500 000 рублёў на 2011 і 2013 гады; на правядзенне мерапрыемстваў па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны — па 1 000 000 рублёў (каля 120 даляраў) на 2011 і 2015 гады.

Што тычыцца рэстаўрацыйных працаў па аднаўленню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, то імі павінны займацца ўладальнікі на ўласныя сродкі. Замест сумаў у каляндарнай сетцы на 2011—2015 гады стаіць фраза: “По мере поступления финансовых средств. Адкуль, цікава, у Віцебскай епархіі, якая апошнія дзесяць гадоў накіроўвала свае асноўныя высілкі на аднаўленне двух велічных храмаў у цэнтры Віцебска, знойдуцца сродкі на рэстаўрацыю адразу трох манастыроў, ад двух з якіх засталіся толькі муры?

Нагадаем, што ў мінулым годзе аршанскія уніяты пачалі збор подпісаў за перадачу гісторыка-культурнага помніка — будынка былога базылянскага манастыра — у маёмасць Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Праўда, ці здольная грэка-каталіцкая абшчына Оршы знайсці сродкі на аднаўленне будынка, таксама пытанне…

Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска. Фота Radzima.org


 

Каментаваць