«Цэнтр Еўропы» ад Някляева

Саюз беларускіх пісьменнікаў распачаў літаратурна-выдавецкую серыю «Кнігарня пісьменніка».

Выйшла першая кніга — зборнік прозы Уладзіміра Някляева «Цэнтр Еўропы». Гэта аповесці і апавяданні, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі, многія з якіх у розныя гады друкаваліся ў часопісах ды газетнай перыёдыцы.

У прадмове да кнігі Андрэй Федарэнка робіць слушную выснову, што «нельга стварыць праўдападобную ілюзію падарожжа ў далёкія заморскія краіны, калі ўсе твае вандроўкі — да бліжэйшага газетнага шапіка. Дык вось у гэтым плане і выйгрыш, і плюс, і элементарная павага, і давер да аўтара «Цэнтра Еўропы»».

Уладзімір Някляеў нязмушана стварае атмасферу поўнага даверу паміж чытачом і героямі сваіх празаічных твораў. Аўтар змясціў у кнігу аповесці «Вяртанне Веры», «Прага», «Вежа», «Мірон ды Мірон», «Няхай жыве 1 Мая!», а таксама больш за дзесяць апавяданняў.

Зборнік прозы Уладзіміра Някляева «Цэнтр Еўропы» выйшаў накладам 700 асобнікаў і ўжо паступіў у продаж.

Каментаваць