«Цэнтр Еўропы» Уладзіміра Някляева

26 мая ў сталічным Палацы мастацтваў пры поўным аншлагу прайшла прэзентацыя зборніка прозы паэта Уладзіміра Някляева «Цэнтр Еўропы».

«Гэтая кніга — усім кнігам года кніга», — так ахарактарызаваў яе змест і сэнс старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. І адначасова канкрэтнае месца: яна адкрывае сабой выдавецкую серыю, запачаткаваную СПБ пад назвай «Кнігарня пісьменніка».

«Гэтай кнігай, — падкрэсліў спадар Алесь, — аўтар услед за Багушэвічам, Гарэцкім, Караткевічам, Быкавым яшчэ і яшчэ раз нагадвае, дзе з’яўляецца цэнтр, дзе з’яўляецца сэрца сусвету, сэрца Еўропы. Нагадвае не так Еўропе, як нам, беларусам».

На вечарыне прысутнічалі не толькі калегі па літаратурнаму цэху, але і грамадскія і палітычныя дзеячы, прычым не толькі самых розных апазіцыйных, але і зусім не апазіцыйных асяродкаў. На дзве гадзіны іх сабрала разам і аб’яднала беларускае слова і асоба паэта.

Можа, і сапраўды паэт у нашай краіне больш чым паэт, і мы ўрэшце здолеем, як сказаў легендарны Ніл Гілевіч, дайсці да Беларусі? Вершамі Уладзімера Някляева, пакладзенымі на ўласную музыку, вечарыну аздабляў Зміцер Вайцюшкевіч.

Каментаваць