“Халодны блюз” — прэзентацыя кліпа гурта “Верасень”

25 верасня (чацвер) у мінскім бары “Мир кофе” (вул. Я. Коласа, 37, уваход з боку вул. Сурганава) адбудзецца прэзентацыя кліпа гурта “Верасень” пад назвай “Халодны блюз”.



У праграме: прагляд кліпа, сустрэча з яго стваральніцай, мастачкай Анастасіяй Докшынай, акустычны канцэрт гурта “Верасень”. Спецыяльныя госці — музыканты Дзяніс Балахонаў, Юры Несцярэнка.

Пачатак у 20.00. Уваход вольны.

Рок-гурт “Верасень” прэзентуе анімацыйны кліп на аўтарскую кампазіцыю “Халодны блюз”, выкананы ў сцімпанк-стылістыцы. Калектыў вядомы як адзін з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў беларускага сцімпанк-руху. Новы кліп — фактычна першы ўзор гэтага стылю ў нашай культурнай прасторы. 

У кліпе “Халодны блюз”, які з’яўляецца дэбютнай работай маладой мастачкі, студэнткі 5 курса Акадэміі мастацтваў Анастасіі Докшынай, можна знайсці і матывы з некалькіх вядомых казак, і адсылкі да рамантычнай атмасферы сцімпанку — перад намі самастойная ўнікальная праца, тонкая і асацыятыўная, што прадстаўляе песню “Халодны блюз”.

Тэл. для даведак: +375 29 640 09 38

Каментаваць