Час Волан дэ Морта

Сёмая карціна пра Гары Потэра «Гары Потэр і Дарункі смерці, частка І» — ахайная экранізацыя фантазійнай кнігі. Стужка цікавая для аматараў кнігі, хаця і крыху пластыкавая.
Для экранізацыі апошняй часткі эпапеі пра Гары Потэра «Warner Brothers» запрасіла Дэвіда Етса. Етс не хапае зорак з неба — і на папярэдніх серыях зарэкамендаваў сябе як адказны рамеснік.

Атмасфера карціны змрочная, як і мае быць паводле кнігі. Міністэрства магіі — дзякуючы Етсу і Роўлінг — паказана таталітарна-фашыстоўскай установай. Помнік «Магія ўсёмагутная», ахоўнікі ў шэрых мундзірах, прапаганда чысціні крыві — і ідэалагічныя апрацоўкі чараўнікоў.
Прырода сцялася ад страху і холаду: выпалена-сінія пейзажы, шэры туман, самота дзяцей-змагароў, якія ўжо пасталелі. Затое казку пра Дарункі смерці Етс зрабіў палымяна-чырвонай і лялечнай.
Гледачы, якія не чыталі кнігу, будуць у разгубленасці. Але стужка разлічаная на тых, хто вырастаў і сталеў разам з Потэрам. Першая карціна амаль дзесяцігадовай даўніны была пачаткам, цяпер набліжаецца завяршэнне.
Носяцца па небу злыя чараўнікі, змяя прыкідваецца бабулькай, паветраны матацыкл імчыцца па аўтастрадзе, гінуць эльфы і совы. І хаця трохгадзінны фільм не прымусіць занадта нудзіцца заўзятараў Потэра, у сэрцы карціны — стоены змрок.
Запрашаем у тэрарыстычны час Волан дэ Морта! Нядоўга яму засталося — толькі апошняя серыя.
 
Каментаваць