“Часопіс “Спадчына”: місія працягваецца”

Часопіс “Спадчына павінен выконваць папулярызатарскія функцыі на саліднай навуковай аснове, заявіў 17 снежня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала “Часопіс “Спадчына: місія працягваецца намеснік галоўнага рэдактара выдання Вінцук Вячорка.



Часопіс “Спадчына павінен выконваць папулярызатарскія функцыі на саліднай навуковай аснове, заявіў 17 снежня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала “Часопіс “Спадчына: місія працягваецца намеснік галоўнага рэдактара выдання Вінцук Вячорка.

Паводле яго слоў, у пару 1990-х – пачатку 2000-х гадоў педагогі і навукоўцы ахвотна спасылаліся на часопіс. “Спадчына з’яўляецца пераемніцай айчынных краязнаўчых часопісаў “Наш край, “Савецкая краіна (да 1933), “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі (1970–1989). Выданне займае ўнікальную нішу. Да таго ж ёсць перспектыва стварэння інтэрнэт-парталу “Спадчыны, з’яўлення яе ранейшых і цяперашніх публікацый у віртуальнай прасторы, паведаміў Вячорка.

Затым ён і кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі прэзентавалі спецыяльныя выпускі “20-годдзе пад Пагоняй, “Urbanonymia. Іменаслоў нашых гарадоў і “Міжваенны моладзевы рух. Яны прысвечаныя, адпаведна, 20-годдзю руху Беларусі да незалежнасці, у тым ліку зацвярджэнню ў якасці дзяржаўнага герба старадаўняй “Пагоні; вяртанню нацыянальных традыцыяў гарадской тапаніміі; гісторыі беларускага моладзевага руху паміж дзвюма сусветнымі войнамі.

На думку Ляхоўскага, адной з задачаў часопіса павінна стаць стварэнне нацыянальнага пантэону герояў – інтэлектуальных менеджэраў беларускай справы. 

Сярод матэрыялаў, якія рыхтуюць аўтары і рэдакцыя, названыя публікацыі памяці выдатнага гісторыка і педагога Паўла Лойкі; успаміны пра акадэмічны семінар па беларускай культуры ў 1970-я – 1980-я гады; сенсацыйныя знаходкі ў пытанні гісторыі бел-чырвона-белага сцяга; слоўнік-даведнік Сержука Сокалава-Воюша аб ссыльных беларусах – удзельніках нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года супраць Расійскай імперыі.   

Паводле доктара мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры Ірыны Лаўроўскай, часопіс павінен публікаваць толькі матэрыялы прафесіяналаў – спецыялістаў у розных сферах нацыянальнай культуры, падтрымліваць сувязі з структурамі краін-суседзяў, якія займаюцца пытаннямі аховы спадчыны. Лаўроўская выказала трывогу з прычыны незаконнага вывазу помнікаў, асабліва ў краіны, на межах з якімі Беларусь не мае мытнага кантролю. Яна прапанавала на кампакт-дыску выдаць каталог стратаў айчынных помнікаў паводле Інтэрпола і распаўсюдзіць яго як дадатак да часопіса. На думку даследніцы, варта зрабіць часопіс пляцоўкай дыскусіяў наконт зберажэння помнікаў матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Доктар гістарычных навук Захар Шыбека звярнуў увагу на феномен беларускіх мястэчак, гісторыя і традыцыйная культура якіх незаслужана апынуліся ў ценю ўвагі даследнікаў і папулярызатараў. “Віртуальнае краязнаўства дазволіць далучыць да пашырэння грунтоўных ведаў пра беларушчыну вялікай грамады мясцовых краязнаўцаў-аматараў.

Валянцін Голубеў, якога прысутныя павіншавалі з нядаўнім здабыццём доктарскай ступені, прапанаваў вярнуцца да практыкі публікацыі тэкстаў, асабліва першакрыніцаў, без якіх не могуць абысціся выкладчыкі і настаўнікі. Доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая нагадала, што новыя пакаленні мусяць засвойваць нацыянальныя культурныя каштоўнасці, ў тым ліку, праз уключэнне іх у сусветны кантэкст.

Дыскусія засведчыла, што патрэба ў “Спадчыне як навукова-папулярным выданні ў галіне беларускай гісторыі і культуры ў цяперашніх умовах толькі ўзрасла.

 

Каментаваць