Чуйны сон вялікага горада

“Абудзі гэты горад, ён спіць! — пад такім лозунгам 30 мая ў Мінску (а дакладней, па Мінску) прайшоў лятучы карнавал вулічнага мастацтва. Паэты, музыкі і майстры агнявога шоу выйшлі на вуліцы сталіцы, каб давесці, што там ёсць месца творчасці.

“Я баяўся арышту



“Абудзі гэты горад, ён спіць! — пад такім лозунгам 30 мая ў Мінску (а дакладней, па Мінску) прайшоў лятучы карнавал вулічнага мастацтва. Паэты, музыкі і майстры агнявога шоу выйшлі на вуліцы сталіцы, каб давесці, што там ёсць месца творчасці.

“Я баяўся арышту

“Сучаснае мастацтва загнанае ў катакомбы галерэй, музеі, душныя актавыя залі. Гэта няправільна! Наша мэта — вывесці культуру з рэзервацыі ў публічную прастору — пачаў сваю прамову Кірыла Ільніцкі, удзельнік студыі “Фартынбрас пры “Свабодным тэатры. Ён працаваў чымсьці накшталт сярэднявечнага глашатая, прыцягваючы ўвагу мінакоў да “прадстаўлення.

Удзел у імправізаваных вулічных чытаннях узялі паэты Андрэй Адамовіч, Марыя Мартысевіч, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч. Ім акампаніраваў гурт “re1ikt. Выступ Хадановіча на пляцоўцы каля помніка А. Пушкіна над Свіслаччу быў кульмінацыяй, бо яму таварышавала шоу-група “Палымяны Бармаглот. Так што імпрэза зацягнулася да дзесятай вечара — прыкладна ў гэты час у маі над Беларуссю заходзіць сонца.

Іншыя чытанні праходзілі каля Мінскай ратушы, на скрыжаванні Нямігі і праспекта Пераможцаў, каля кінатэатра “Масква, — то бок, у месцах, дзе нядзельным вечарам шмат адпачывальнікаў са спальных раёнаў горада. Некаторых з такіх выпадковых гледачоў, як ні скептычна былі настроены ўдзельнікі да такога варыянту развіцця падзей, нават удалося зацягнуць у шэрагі аматараў паэзіі. А вось разгонаў і арыштаў, якія таксама страшылі многіх патэнцыйных удзельнікаў шоу, наадварот, не адбылося.


Андрэй Адамовіч, чыёй роляй было пачынаць няпростыя вулічныя чытанні ва ўмовах, калі трэба перакрыкваць транспарт і іншыя гукі вуліцы, прызнаецца: “Было прыкольна, але было бачна, што мінакам не надта цікава. Да таго ж, я сур’ёзна баяўся, што мяне арыштуюць. Да канца вечара настроі змяніліся: “Выступ Хадановіча з фаер-шоу быў адной з самых прыгожых творчых акцый, якія я бачыў у Мінску, — дзеліцца ўражаннямі адзін з гледачоў.

“Бюджэт фестывалю — нуль


“Нашай мэтай, — кажа Кірыл Ільніцкі, — было зрабіць спробу фестывалю вулічнага мастацтва ў Мінску. Паглядзець, ці актыўна пагаджаюцца да выступу ў такіх умовах творцы, як рэагуе публіка. Пра публіку магу сказаць: яна актыўна далучаецца. Часам на “кропках спынялася да 120 чалавек, у той час як па тэлефонным запісе мы сабралі 25. Я думаю, за ўвесь час мерапрыемства каля паэтаў спынілася да тысячы чалавек. І тым цікавей, што бюджэт мы мелі — нуль рублёў. Магчыма, такі поспех ад таго, што ніякай канкурэнцыі не было.



Па сведчанні тэатразнаўцы са Штудгарту, аднаго з гледачоў акцыі, у Нямеччыне немагчыма сабраць такую колькасць публікі на вулічны канцэрт, бо на кожным рагу адбываецца нейкая імпрэза. А ў Мінску цікавасць ёсць — няма прапановы. Калі б у горад актыўней выходзілі вулічныя артысты, людзі больш актыўна прыходзілі б цэнтр. У Мінску пасля канца працоўнага дня пуста, бо няма атракцый: мала кавярняў, мала забаваў. Таму “культурны адпачынак выліваецца ў п’янае хаджэнне па вуліцах.

Па словах Кірыла, найбольшую стойкасць і вытрымку падчас падрыхтоўкі акцыі праявілі паэты: “Музыкі ды вулічныя фокуснікі і майстры пантамімы адзін за адным адмаўляліся выступаць на вуліцы — а гэта ж іх асноўнае, прыроднае месца працы! А вось паэты наадварот, ахвотна выйшлі ў незвычайнае для сябе асяроддзе. Андрэй Хадановіч нават знайшоў новых прыхільнікаў. Яны б ніколі ў іншых умовах не пазнаёміліся з яго творчасцю — усе інфармацыйныя каналы ідуць проста міма іх!

Задаволеныя вынікам, менеджэры “Свабоднага тэатру плануюць шукаць сродкі на вялікі карнавал вулічнага мастацтва ў Мінску ўвосень 2010 года. “Будзе не 5, а 50 кропак, шырокае інфармаванне. Акцыя 30 мая паказала: гэта патрэбна нашаму гораду.
 

Каментаваць