Ці адбудзецца «вяртанне блуднага сына»?

Беларускі шоу-бізнэс, нязвыклы да яркага і, галоўнае, нестандартнага, «праміргаў» зусім нядаўна новую зорку песеннага эстраднага жанру (ды і, магчыма, некаторых іншых жанраў  у гэтым чалавеку талентаў, як аказалася, нямала) юнака з Жодзіна Яўгена Літвінковіча. А між тым яго зорка разгараецца ўсё ярчэй і ярчэй ў самай песеннай нашай суседцы  Украіне.



А там, сярод шматлікіх галасістых і цікавых спевакоў, такога дасягнуць — не жарт! Такіх «выпадковасцяў» там адбыцца ў прынцыпе не магло — занадта трапятліва украінцы ставяцца да таго роду мастацтва, талентамі ў якім прырода надзяліла ў гэтай краіне многіх. 
 
 
І ўсё ж такі гэта адбылося. Невысокі юнак з амаль дзіцячым тварам і асаблівым тэмбрам голасу апынуўся трэцім у талент -шоў «Украіна мае талант», быў запрошаны на іншы конкурс — «Х- фактар», які вельмі папулярны ў заходнім свеце, і там ужо на кастынгу толькі пры выхадзе на сцэну сам быў ашаломлены (як і суддзі, якія нічога не ведалі) шквалам прывітальных авацый тых, хто яго палюбіў яшчэ на УМТ. Ужо на гэтай першай пасля УМТ сустрэчы з украінскім гледачом ён мог ўбачыць у зале плакаты: «Жэка — НАЙЛЕПШЫ!». А суддзі зразумелі ўсё, што адбываецца, калі Жэня заспяваў.
 
 
Калі ж завяршыў выкананне (кавер ізраільцяніна, які выступаў на «Еўрабачанні»— «Словы»), не вытрымалі і яны — уся чацвёрка ўстала і апладзіравала юнаку, якога потым назавуць «аголеным нервам Х- фактару» і «хлопцам , які сьпявае сэрцам», а ў каментарах прыхільнікаў будуць параўноўваць яго манеру выканання з талентам Гурчанкі, Шульжэнкі, Міронава, Баярскага ды інш.
 
 
Ён увайшоў у супер-фінал шоу, стаўшы другім пасля ўкраінкі Аіды Нікалайчук. Але менавіта за яго хварэла сям'я Сафіі Ратару, захапляючыся глыбінёй і шчырасцю выканання. Менавіта яго фан-клуб у Маскве ўзначаліў Кіркораў. Таму Жэня меў поўнае права не раз у наступных тэлеінтэрв'ю жартаваць: «Камусьці — перамога, а камусьці «суцяшальны прыз» у 250 тыс. даляраў». І ўжо сур'ёзна дадаваў, што не адчувае сябе пераможаным. 
 
 
І, сапраўды, з ім адразу ж пасля заканчэння талент-шоу СТБ, тэлекампанія, якая праводзіла гэты песенны конкурс, заключыла доўгатэрміновы кантракт на 5 гадоў, аформіла і вядзе яго сайт, выпусціла яго першы кліп на аўтарскую песню «Знакі задыяка», цяпер рыхтуецца да выхаду другі («Да цябе!»  таксама ўласнае тварэнне Літвінковіча) . Ён становіцца удзельнікам шматлікіх шоу і перадач гэтага і іншых украінскіх тэлеканалаў, прычым, не толькі ў сталіцы.
 
 
З бляскам і морам кветак, якія зрабілі пастаянную прамяністую ўсмешку Яўгена яшчэ больш радаснай і шчаслівай, прайшоў гастрольны тур фіналістаў Х -фактару па гарадах Украіны неўзабаве пасля заканчэння талент-шоў. А ўжо ўсяго праз некалькі месяцаў прадзюсерскі цэнтр СТБ адважыўся прэзентаваць ягоны сольнік  у Кіеве, у зале ўкраінскай кансерваторыі. Які аказаўся... замалы для жадаючых пачуць «жыўцом» свайго ўлюбёнца  квіткі былі раскуплены за тыдзень. І давялося пайсці на рызыкоўны крок, няпросты для выканаўцы на першым і такім адказным сольным канцэрце: быў абвешчаны другі канцэрт. У той жа дзень. І зноў  аншлаг.
 
 
Канцэрты прайшлі бліскуча: зала купала Жэню ў апладысментах, а фан-група арганізавала флэш-моб, усхваляваўшы яго да слёз: на адной з песень раптам мноства рук у зале паднялі вялікія папяровыя рамонкі (любімыя кветкі спевака) і плакацікі са словам ДЗЯКУЙ! Шчаслівы спявак не ўтрымаўся — збянтэжана усміхаючыся сказаў са сцэны сваім прыхільнікам: «Вы  вар'яты!» (яны цяпер так часам і падпісваюцца ў сваіх пасланнях, падарунках і каментарах Яўгену  «твае вар'яты») .
 
 
І вось цяпер  новы этап узыходжання Яўгена Літвінковіча на «песенны Алімп»  лістападаўскі сольны тур па 15 найбуйнейшых гарадах Украіны. Ужо вісяць плакаты рэкламныя, ужо ёсць графік, ужо пачаты продаж квіткоў на першыя канцэрты.
 
 
Ну, а прычым тут «вяртанне блуднага сына», спытаецеся вы?
 
 
Так, у спісе гарадоў, куды Жэня прыедзе з сольным канцэртам і цалкам новай песеннай праграмай, Мінска няма, там пакуль што ўсеўкраінскі тур (на яго, як піша ўкраінская прэса, пакуль ніхто з пераможцаў песенных конкурсаў і не замахваўся, такі размах  гэта рызыка, а Літвінковіч любіць дзівіць), але...
 
 
Але ў адным з інтэрв'ю Жэня нядаўна сказаў, што плануецца ў гэты перыяд і адзін сольнік у Мінску. І вось цяпер беларускі гурт прыхільнікаў Яўгена варожыць, калі ж гэта можа адбыцца: перад пачаткам тура, пасля яго дня нараджэння 4 лістапада і перад першым украінскім канцэртам, запланаваным на 6 лістапада? Ці, наадварот, пасля заключнага канцэрту ў сталіцы Украіны, прызначанага на 21 лістапада?
 
 
Ужо зусім хутка мы пра гэта даведаемся. Але калі такое, пакуль кароткачасовае, вяртанне беларуса на родную зямлю з першым сольным канцэртам адбудзецца  мы можам даць яму адчуць, што любіць яго не толькі ўкраінскі глядач.

Абмеркаванне:

  • Марина
  • 2013-09-25 18:02:05
Жене желаю удачи и обязательно хочу попасть на его концерт в Минске!
  • Вольга
  • 2013-09-25 18:29:36

У Беларусі таксама ведаюць Літвінковіча і нават стварылі ў Вк ягоную групу. Але, калі абапірацца на выказванні самога спевака, ён пакуль што ня вельмі спадзяецца на аншлагі у роднай сталіцы.
  • Glor
  • 2013-09-25 19:34:32
Усё яшчэ ў яго наперадзе)
  • Антось
  • 2013-09-25 18:48:45
На ўкраінскай Яўген Літвінковіч ужо спяваў, а па-беларуску?
  • Алеся
  • 2013-09-25 19:02:11
Адну песню па запытах слухачоў на роднай мове праспяваў не аднойчы.І вельмі добра. Чула, што можа ў наступны сольнік таксама ўвойдзе песня на беларускай мове. Пачакаем.
  • Антось
  • 2013-09-25 19:04:20
А што гэта за песня была, Алеся?
  • Алеся
  • 2013-09-25 19:11:20
"Стася".
  • Антось
  • 2013-09-25 19:32:21
Не магу адшукаць запісу яго выканання. Можа вы ведаеце, дзе яе можна паслухаць?
  • Божедана
  • 2013-09-25 19:43:10
Ну вот, начинается. Как будто это самое главное. ABBA, Roxette, Europe, Ace of Base, Army Of Lovers, Vacuum, The Cardigans, Dr. Alban, Yaki-Da - знаете такие группы? Все они пели на английском или в
основном на английском, что не мешает шведам ими гордиться. Это всё шведские группы, да.
  • Антось
  • 2013-09-25 19:56:02
Я не кажу, што гэта САМАЕ галоўнае, але было б прыемна. Усё-ткі песень па-руску вакол нас "мора разліваннае", а на беларускай - вобмаль. "Песнярам" калісці песні на
беларускай мове не толькі не перашкодзілі, а можа і дапамаглі нават стаць звышпапулярнымі.



Што да шведаў, іх мове, здаецца, знікненне не пагражае.
  • Нелли
  • 2013-09-25 19:46:44
Очень хотелось бы съездить в Минск на его концерт! Киев я уже посмотрела в мае на первом сольнике Жеки! А вообще ждем Литвинковича в Москве и Питере!
  • Glor
  • 2013-09-25 20:18:10
Усяму свой час) Будзе і на Русі свята)
  • Нелли
  • 2013-09-25 20:02:59
http://www.youtube.com/watch?v=0NTjOywpTgY песня Стася акапелло
  • Антось
  • 2013-09-25 20:06:09
Дзякую, Нэлі! Спадабалася. Як на мой густ, дык не горш, калі не лепей, чым арыгінал.
  • Нелли
  • 2013-09-25 20:18:51
Антось, если принять во внимание, что это был экспромт по просьбе слушателя, который очень просил песню на белорусском)) да еще акапелло) Жека говорил, что собирается записать песню на белорусском
для нового альбома.
  • Михаил
  • 2013-09-25 21:09:39
Кто слушает белорусские радиостанции и смотрит телеканалы, скажите, там песни Литвинковича появляются?
  • Антось
  • 2013-09-25 21:26:54
Не скажу, каб я вельмі частаў слухаў беларускае радыё ці глядзеў тэлебачанне, але бывае. Дык мне яго песьні не трапляліся неяк у нас.
  • Рыгор
  • 2013-09-25 22:56:34
Я таксама ня вельмі часта слухаю. Можа што і было. Але ж ня вельмі можна спадзявацца, што "прапусцяць". Можа пасля сольніка, калі ён пройдзе з аншлагам, як у Кіеве, што небудзь
зменіцца. А так пакуль што спадзявацца няма як. Мне так здаецца.
  • Антось
  • 2013-09-26 02:06:56
Дарэмна спадзявацца, што сольнік пройдзе з аншлагам без папярэдняй "артпадрыхтоўкі" па радыё і тэлебачанню.
  • Наталья
  • 2013-09-26 00:02:03
Мы пытались продвигать Женины песни на радио! Но отказывают!
  • Татьяна
  • 2013-09-26 00:39:38
Наталья, а на каком основании отказывали? Чем мотивировали отказ? Или просто так: нет - и точка?
  • Татьяна
  • 2013-09-26 01:09:20

Наталья объяснила (мы переговорили в группе) что отвечают - не тот формат. А я добавлю: конечно же Женя - "неформат", он - обладатель таинственного "Х-фактора", о
котором "форматы" могут лишь мечтать, а иметь - увы... Но именно этот "фактор Х " и есть изюминка, которая делает певца неповторимым, придаёт ему индивидуальность и
выделяет из череды совершенно безликих. Так что Женин "неформат" - вещь отличная! Если не потеряет её со временем, ему будет обеспечена счастливая и долгая сценическая жизнь. Пусть
даже и не в Беларуси. Пусть руководители нашего шоу-бизнеса и дальше остаются "форматными", если им так больше нравится. А зрители буду искать свои иксы в других странах, на других
эстрадных небосклонах.
  • Ірына
  • 2013-10-02 02:21:23
Прыеду абавязкова на канцэрт у Мінску! Жэня такі слаўны, шчыры, а спявае як!

Каментаваць