Цяпер і далей. «Nizkiz» далі канцэрт у Мінску (фотасправаздача)

Магілёўскі рок-гурт «Nizkiz» заканчвае сваё музычнае турнэ па Беларусі. Апошні прыпынак перад выступам у родным горадзе магілеўчане зрабілі 15 красавіка ў сталічным бары «Beer&Wine». Як адбываўся сольны канцэрт адных з самых кранальных айчынных рок-выканаўцаў глядзіце ў нашай фотасправаздачы.



Калектыў існуе шосты год, за гэты час квартэт выпусціў тры кружэлкі. Адна з іх у фармаце «3plet» — першая ў гісторыі беларускай музыкі.

«Nizkiz» выконваюць свае песні на рускай і беларускай мовах і вядомы на айчыннай сцэне хітамі «Цяпер і далей», «Будь моей звездой», «Лирика», «Guantanama».




Каментаваць