Чорнае і белае Арлена Кашкурэвіча

У Палацы мастацтваў адкрылася мемарыяльная выстава “Чорнае. Белае”, прысвечаная вядомаму мастаку Арлену Кашкурэвічу. Яна арганізавана пры падтрымцы беларускага саюза мастакоў у межах праекта “Лабірынт 2”.



"Спакуса"


Мне як сыну было вельмі горка перажыць сыход Арлена з гэтага свету, — сказаў на адкрыцці куратар выставы і сын майстры Тодар Кашкурэвіч. — Можа быць не толькі мне, але я пазначу такі момант — ён пачаў сваё жыццё ў творчасці і лагічна жыццё скончыў у творчасці мацнейшымі серыямі прац. У іх сапраўды перажываныя філасофскія пытанні пачатку і канца, хаця ўжо хутчэй канца. І перажыванне гэтага канца жыцця ён адлюстраваў. Тата быў вельмі інтэлігенты ў існасці чалавек, хаця ў маладосці ён выявіўся хуліганам, баксёрам, акрабатам… Ён быў патомны мінчанін, але, як чалавек, які перажыў вайну, перажыў усе складанасці жыцця, ён па-за сваёй інтэлігентнасцю быў… рабочым. Прысутныя  асабліва адзначалі тэхніку афорта. Ён хадзіў як рабочы кожны дзень на працу. Інтэлігенты Арлен Міхайлавіч браў жалеза і калупаў, выдзёўбваў свае эмоцыі на лісце цынка. Недзе даўбаў, маючы вечна брудныя рукі, як у рабочых. Бо такія тэхнікі, як афорт і літаграфія, не кажучы і аб рысунках  — не чыстаплюйская праца. І ён аддаў сваё жыццё, шчыра, як філосаф, але і як рабочы. І апошнія серыі, якія ён зрабіў цягам 5 гадоў, выявіліся вельмі сімвалічнымі”.

Тодар Кашкурэвіч

У каментары НЧ Тодар Кашкурэвіч дадаў, што на выставе дэманструецца шэраг вядомых серый: частка ілюстрацый да “Фаўста” Гётэ, частка серыі да Евангелля, адна з працаў серыі “Concerto Grosso”, працы з гарадской серыі, серыя “Шкладувы” і апошняя серыя — датычная Іаана Хрысціцеля.

— Гэта адна з серыі выставаў, якую я буду працягваць, рабіць як куратар. І як куратар і сын я маю права і магчымасць выбіраць работы пэўным чынам, таму фішкай маёй выставачнай дзейнасці будзе паказ “жорсткіх” работ майго таты.

У бліжэйшы час мы зробім выставу “Арлен энд Ка” з удзелам майго брата Ігара і маім з маёй жонкай. Мы будзем іграць жорсткую этнаавангардную музыку, а Ігар будзе рабіць перфоманс. Хацелі бы зрабіць такую супольную акцыю.

— І калі нам чакаць дадзенага мерапрыемства?

— Шукайце ў фэйсбуку :)

"Напалм"

Выстава працуе па таму ж графіку, як і ўвесь праект “Лабірынт 2”: з 14 па 22 красавіка, штодня з 11.00 да 19.00

Даведка:

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Фота Наталлі Севярын

Абмеркаванне:

  • Таццяна
  • 2015-04-16 02:26:01
Выдатна напісана, БАГДАНЕ !!! Віншую Тодара , дзякуй Багдану.ТРЭ ІСЦІ І ГЛЯДЗЕЦЬ !!!

Каментаваць