Дапамажыце маленькаму Пецю

На партале Naviny.by з’явілася нататка пра чатырохгадовага Пецю, які пакутуе на рэдкае генетычнае захворванне — булёзны эпідэрмоліз.



На партале Naviny.by з’явілася нататка пра чатырохгадовага Пецю, які пакутуе на рэдкае генетычнае захворванне — булёзны эпідэрмоліз.

Кажучы прасцей, ад наймалога трэння скура сыходзіць з цела дзіцяці лапікамі. Адзінае, што хоць неяк можа палегчыць боль дзіцяці — штодзённыя перавязкі, якія доўжацца па 3 гадзіны. Сям’я не можа дазволіць сабе купляць кожны раз новыя перавязачныя матэрыялы, і таму ўжо скарыстаныя бінты мыюцца, сушацца і ідуць у справу зноў. Хвароба невылечная, але дзіцяці могуць дапамагчы ў Германіі. Для гэтага патрэбныя грошы. Дзякуючы дабрачыннай арганізацыі «Шанец» пачаўся збор прыватных ахвяраванняў на лячэнне малога. Трэба сабраць 17700 еўра, менш, чым каштуе лімузін кіраўніка Мінздрава Жаркова.

У любой нармальнай краіне гісторыя маленькага Пеці стала б падзеяй дня: міністра аховы здароўя проста разарвалі б на кавалкі за тое, што сям’я Пеці не забяспечана хоць бы бінтамі! Кіраўнік мясцовай адміністрацыі пасля такога матэрыялу да канца сваіх дзён не змог бы знайсці сабе пасаду вышэй за дворніка ці начнога вартаўніка. Пра гэта пісалі б, я ўпэўнены, усе выданні грамадска-палітычнай скіраванасці, і ў першую чаргу — апазіцыйныя.

Скажаце, цынічна выкарыстоўваць гора людскае ў палітычнай барацьбе? Так, цынічна. Але менавіта дзякуючы палітычнаму цынізму рэальнай, а не імітацыйнай барацьбы за ўладу, праблемы чалавека становяцца праблемай дзяржаўнага механізму. Калі маленькі чалавек не атрымае падтрымкі ад спадароў з высокіх кабінетаў, то ў гэтыя кабінеты заедуць іншыя, больш паваротлівыя і ўважлівыя да патрэб людзей. А старыя — пойдуць прэч. Зганьбаваныя, апляваныя грамадствам і нікому ніколі больш не цікавыя.

Ніводнае апазіцыйнае інтэрнэт-СМІ не зрабіла ласку хаця б перапосціць матэрыял з «Навін»! Замест гэтага чытачоў працягваюць шпігаваць прыдуркаватымі гісторыямі пра чарговы раўнд пошуку сэксотаў у шэрагах беларускай апазіцыі, цешыць новымі коштамі на цыгарэты, палохаць злымі кітайцамі і распавядаць пра тое, што Еўропа пра нас не забылася.

Маленькі хлопчык, які кожны дзень мужна ўздымаецца на сваю Галгофу, апынуўся занадта маленькім, каб на яго звярнулі ўвагу.

Пётр Андрэеў, для www.aljans.org (пераклад на беларускую мову «НЧ»)

-----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

ФОНД «ШАНЕЦ» ЗВЯРТАЕЦЦА ДА ДОБРЫХ ЛЮДЗЕЙ

«Дарагія дабрачынцы! Мы можам зрабіць для Пеці больш. У Расіі і Беларусі лячэння для такіх дзяцей няма. Пецю неабходна абследаванне ў Цэнтры эпідэрмоліза Універсітэцкай клінікі горада Фрайбург (Германія), які займаецца дзецьмі-матылькамі. Каб правесці абследаванне Пеці, падабраць лячэнне, неабходна сума 17 700 еўра». Засталося сабраць 16 846 еўра.

У першую чаргу будзе праведзены адмысловы генетычны аналіз, які дазволіць зразумець, які менавіта ген падпаў мутацыі. Пасля правядзення даследаванняў можна будзе зрабіць выснову пра агульны стан дзіцяці. Хлопчыка агледзяць тэрапеўт, акуліст, дэрматолаг, артапед, стаматолаг — бо пры булёзным эпідэрмолізе агляд і дапамога звычайных дзіцячых лекараў проста немагчымыя.

«Мы спадзяемся, лекары клінікі ўстановяць дакладны дыягназ і форму захворвання. А значыць, з’явіцца магчымасць забяспечыць правільны падыход: падабраць адмысловыя мазі і навучыць маму спосабам перавязкі і сістэме харчавання. Лячэнне дазволіць зменшыць болевыя адчуванні, значна падоўжыць і палепшыць якасць жыцця Пеці», — адзначае Таццяна Жахоўская.

Адзначым, што фонд «Шанец» з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і не выкарыстоўвае сабраныя сродкі на пакрыццё адміністрацыйных выдаткаў. Сродкі, якія пералічваюцца на дабрачынны рахунак, паступаюць на лячэнне дзяцей.

Рэквізіты для дабрачынных ахвяраванняў на лячэнне Пеці: дабрачынны рахунак № 3135000000100 у ААТ «Белгазпромбанк», г. Мінск, код 742. Атрымальнік: Фонд «Шанец»; УНП 805001111. Прызначэнне плацяжу: ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Надточага Пеці. Электроннымі грашыма EasyPay можна пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак фонду, скарыстаўшыся аўтаматычнай формай аплаты на сайце фонду «Шанец».

Электронны кашалёк WebMoney у беларускіх рублях: B199756836033. Прызначэнне плацяжу: «ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Надточага Пеці».

Аплатная сістэма інтэрнэт-банк.

Вы можаце пералічыць ахвяраванне з дапамогай пластыкавай банкаўскай карты VISA і MasterCard праз аплатную сістэму WebPay, скарыстаўшыся аўтаматычнай формай аплаты на сайце фонду «Шанец». Міжнародны перавод:

Банк-атрымальнік: Belgazprombank Minsk S. W. I. F. T.: OLMPBY2X, Minsk, Belarus. Атрымальнік: Фонд «Шанец», дабрачынны рахунак № 3135000000100 (у euro, расійскіх рублях, USD) Прызначэнне плацяжу: «ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Надточага Пеці».

валюта: EUR

рахунак: 400886900000EUR
банк-карэспандэнт: Commerzbank AG, Frankfurt am Main, Germany
S. W. I. F. T.: COBA DE FF
валюта: RUB
рахунак: 30111810900000026155
банк-карэспандэнт: «ГПБ» (ААТ), Масква к/с «ГПБ» (ААТ) в ОПЕРУ МГТУ ЦБ РФ
№ 30101810200000000823 БИК 044525823 ИНН 7744001497
S. W. I. F. T.: GAZPRUMM
валюта: USD
рахунак: 3582023356001
банк-карэспандэнт: Standard Chartered Bank, New York
S. W. I. F. T.: SCBL US 33

Каментаваць