Дасье «Лістапада»

Калі нумар выйдзе ў друк, вынікі 17-га Міжнароднага фестывалю «Лістапад» ужо будуць вядомыя. Таму пра цікавыя падрабязнасці наш чытач даведаецца ў наступным нумары. А пакуль — факты і звесткі пра фестываль і яго фільмы.

•    Расціслаў Янкоўскі і Генадзь Давыдзька прапанавалі Арнэле Муці, якая прыехала на цырымонію адкрыцця, сыграць у беларускім кіно.

•    Конкурсны фільм Левана Кагуашвілі «Прагульшчыкі» пра наркаманаў-недарэкаў працягвае традыцыі грузінскіх трагікамедый.

•    Малады акцёр Хрыста Хрыстаў памёр неўзабаве пасля прэм’еры стужкі «Усходнія п’есы», дзе ён выканаў галоўную ролю.

•    На здымках фільма «Масакра» Андрэя Кудзіненкі мядзведзь Сцёпа закахаўся ў актрысу Марыю Курдзяневіч, якая сыграла нявесту графа-мядзведзелака.

•    Кіргізскае кіно сёння на міжнародных фэстах адрываюць з рукамі. «Лістападу» пашэнціла, што фільм «Свет-акэ» пра электрыка з добрым сэрцам трапіў у конкурс.

•    На думку біёграфа Леха Качынскага, бабуля галоўнай гераіні з фільму «Рэверс» нагадвае маці загінулага польскага прэзідэнта. У карціне гераіня атручвае супрацоўніка органаў, а маці і бабуля дапамагаюць ёй схаваць труп.

•    Сербскі рэжысёр Срджан Драгоевіч, які прывёз у Мінск стужку «Святы Георгій забівае змея», праслязіўся ад Беларусі. «Яна нагадвае мне Югаславію майго дзяцінства». Драгоевіч нарадзіўся ў 1963 годзе.

•    Рэжысёр Ксаўе Далан дэбютаваў з фільмам «Я забіў сваю маці» ў 21 год, Ларыса Маркаўна Гурчанка — у 75. Актрыса прадставіла на фэсце сваю першую рэжысёрскую стужку «Пярэстае змярканне».

•    На «Лістападзе» ў асноўным конкурсе ігравога кіно было паказана 12 стужак, 9 дэбютаў у конкурсе маладога кіно, 20 дакументальных карцінаў — на сваім конкурсе і 12 стужак маладых дакументалістаў. Мелася і 5 дадатковых кінапраграм.
 
Каментаваць