Дасягненні генетыкі, праблемы этыкі ды новыя шляхі да здароўя ў лекцыі Ніны Даніленка

У межах цыклу публічных лекцый "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні" 26 красавіка Ніна Даніленка распавядзе пра "Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі".


У апошняе дзесяцігоддзе чалавецтва дасягнула велізарнага прагрэсу ў сферы біялагічных навук. Генетыка, здаецца, перажыла ў гэтым найбольш імклівае развіццё. Дадзеныя многіх генетычных даследаванняў ужо сёння ўвайшлі ў медыцынскую практыку і выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і прадухілення розных захворванняў і паталогій. Новы ўзровень развіцця медыцыны, з аднаго боку, значна паляпшае жыццё чалавека,  стварае для яго новыя магчымасці. Генетычныя даследаванні дазваляюць лепш зразумець і выправіць тыя функцыі, якія “сапсаваліся” пры генетычных хваробах.

Але наколькі бяскрыўднай адносна прыроды чалавека, яго сутнасці можа быць такая дзейнасць? Тут паўстае мноства пытанняў этычнага і філасофскага характару.

Калі чалавек атрымаў магчымасць змяняць сваю прыроду, карэктаваць яе памылкі, то дзе тая мяжа, якую нельга пераступіць? Цi заўседы патрэбна чалавеку і тым, хто побач з ім, ведаць пра магчымыя генетычныя хваробы?

Пра гэтыя і іншыя пытанні разважае падчас публічнай прамовы Ніна Даніленка, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі нехрамасомный спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.

Лекцыя “Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі” адбудзецца 26 красавіка ў межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні", які арганізуюць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

У аснову лекцыі пакладзены ўласны досвед прамоўцы ў галіне даследаванняў па генетыцы парушэння слыху ў немаўлят.

Лекцыя будзе праходзіць 26 красавіка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак а 18.30. Уваход вольны!

За анонсамі наступных лекцый сачыце на нашым сайце: http://fly-uni.org/



Каментаваць